З пачаткам!
Часопіс “Маладосць” віншуе з пачаткам навучальнага года 19/20 вучняў і студэнтаў, школьных настаўнікаў і ўніверсітэцкіх выкладчыкаў з ліку тых, хто з’яўляецца нашымі вернымі сябрамі — чытачамі і аўтарамі, а таксама тых, хто імі стане.
Жадаем натхнення, жадання, ахвоты, імпэту, запалу, а да таго — сіл і здароўя, і да ўсяго разам — простых чалавечых радасцей, якія дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і адорваюць высокімі марамі.
Марце, стварайце, дасягайце, перамагайце!
Ваша заўсёды цікаўная да жыцця “Маладосць”
На прасторах яе вялікасці кнігі.