Вы тут

Транспартная інспекцыя праверыць школьныя аўтобусы


Транспартная інспекцыя з 2 па 11 верасня праверыць тэхнічны стан школьных аўтобусаў, паведаміла «Мінск-Навінам» прэс-сакратар транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ірына Яблонская.


Акрамя таго, інспектары правераць, як перавозчыкі выконваюць заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры ажыццяўленні дастаўкі навучэнцаў ва ўстановы адукацыі. Асаблівую ўвагу нададуць тэхнічнаму стану аўтобусаў і стажу кіравання вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозяць дзяцей.

Як адзначыла Ірына Яблонская, у 2018 годзе ў рамках такіх праверак было агледжана больш за 700 школьных аўтобусаў. У выніку выяўлена звыш 280 парушэнняў.

Так, у некаторых транспартных сродках не было аптэчкі, вогнетушыцелі захоўваліся са скончаным тэрмінам прыдатнасці, сядзенні не былі абсталяваны рамянямі бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам на гэтым тыдні поспех будзе актыўна вам усміхацца. 

Навука

Акадэмія навук актыўна развівае супрацоўніцтва з многімі краінамі

Акадэмія навук актыўна развівае супрацоўніцтва з многімі краінамі

Пад эгідай НАН за мінулы год праведзена 26 выставачных мерапрыемстваў і падпісана 450 кантрактаў. 

Культура

Калекцыянер імгненняў, гаспадар капібары. Гутарка з кніжным графікам Міхаілам Дайлідавым

Калекцыянер імгненняў, гаспадар капібары. Гутарка з кніжным графікам Міхаілам Дайлідавым

Ён увогуле валодае дарам, як казаў паэт, ператвараць бутэлечнае шкло і пляўкі ў дыяменты і смарагды.