Вы тут

​Трохі пасвяжэе, але ў сярэднім 20—25 цяпла


З цудоўнага, амаль ліпеньскага надвор'я пачаўся верасень. Але халодны атмасферны фронт, які ўчора размясціўся над Польшчай, ужо сёння ўносіць змены ў характар надвор'я. Цяпло павольна адсоўваецца далей на ўсход, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага ціску, толькі ўначы і раніцай на ўсходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай па ўсходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, па ўсходзе — да 15 цяпла. А ўдзень будзе адносна камфортна і ад плюс 18 градусаў да 24 цяпла.

Паляпшэнне надвор'я будзе назірацца ў чацвер. Чакаецца надвор'е наогул без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 13 градусаў вышэй за нуль, удзень — 18—25 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу і суботу атмасферны ціск пачне падаць, будзе больш аблокаў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсе тыя ж плюс 6—13 градусаў вышэй за нуль. А вось удзень будзе ўжо халадней — плюс 16—23 градусы, а па поўдні краіны ад плюс 24 да плюс 26 градусаў. У нядзелю пад уплывам франтальнага раздзелу дажджоў стане больш.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цёпла, як летам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.