Вы тут

Дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу!» падтрымала кампанія А1


Дабрачынную акцыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!» падтрымала кампанія А1.


Да новага навучальнага года былі набыты канцылярскія тавары, магнітныя дошкі і развівальныя планшэты для Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Цэнтральнага раёна Мінска і Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

«Збяром дзяцей у школу!» — рэспубліканская дабрачынная акцыя, якую штогод напярэдадні 1 верасня праводзіць Беларускі Чырвоны Крыж, каб дапамагчы падрыхтавацца да Дня ведаў дзецям са шматдзетных і няпоўных сем'яў, сем'яў бежанцаў ці вымушаных перасяленцаў, а таксама дзецям з інваліднасцю.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Развівальныя планшэты да 1 верасня

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.