Вы тут

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі адкрыецца ў Мінску


5 верасня адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі (РЦПП), створанага ў структуры Інстытута псіхалогіі БДПУ, паведаміла прэс-служба апошняга.


Спецыялісты цэнтра будуць аказваць кваліфікаваную псіхалагічную дапамогу навучэнцам і студэнтам, бацькам і педагагічным работнікам, якія апынуліся ў крызісных сітуацыях. Звярнуцца да псіхолагаў можна будзе як непасрэдна наведаўшы цэнтр, так і па тэлефоне альбо анлайн.

Для настаўнікаў, сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў краіны супрацоўнікі цэнтра будуць праводзіць навучальныя семінары па пытаннях аказання псіхалагічнай дапамогі суб'ектам адукацыйнага працэсу. Акрамя таго, для работнікаў устаноў адукацыі, дзяцей і бацькоў будуць распрацоўвацца метадычныя дапаможнікі, практыкумы, рэкамендацыі па стварэнні і падтрыманні бяспечнага адукацыйнага асяроддзя.

Цеснае ўзаемадзеянне РЦПП з рэгіянальнымі сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі забяспечыць своечасовае і прафесійнае рэагаванне на крызісныя падзеі на месцах. У мэтах выпрацоўкі напрамкаў супрацоўніцтва па пытаннях аказання псіхалагічнай дапамогі ў бліжэйшы час на базе РЦПП плануецца стварэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета, куды ўвойдуць прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, іншых дзяржаўных органаў, а таксама ўстаноў адукацыі і навуковых арганізацый.

Плануецца, што ў адкрыцці цэнтра прымуць удзел міністр адукацыі Беларусі Ігар Васільевіч Карпенка, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, устаноў адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.