Першакурснік факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР Антон СТАРЫКЕВІЧ стаў віцэ-чэмпіёнам свету па сёгі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўніверсітэта.
Сёгі (або японскія шахматы) — культавая гульня, якая атрымала распаўсюджванне далёка за межамі Краіны Узыходзячага Сонца. Яна падобная на традыцыйныя, але мае свае адметнасці. Галоўнае — калі ў шахматах збітая фігура пакідае поле, то ў сёгі, забраўшы яе ў праціўніка, можна ёю скарыстацца. Ёсць фігуры, якія нагадваюць шахматныя, але ёсць і такія, што не сустрэнеш у традыцыйнай гульні.
Чэмпіянат свету па сёгі праходзіў у Браціславе (Славакія). Антон абышоў больш за сто ўдзельнікаў з Японіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі і іншых краін.
Дарэчы, сёлета Антон Старыкевіч стаў пераможцам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па сёгі. Зборная Беларусі, капітанам якой ён з'яўляўся, выйграла найбуйнейшы ў свеце анлайн-турнір Wоrld Shоgі Lеаguе. У фінале нашы перамаглі расійскую каманду.
Дарэчы, наступныя чэмпіянаты Еўропы і свету будуць праходзіць менавіта ў Мінску, і Антон ускладае на гэтыя турніры вялікія спадзяванні.
Надзея НІКАЛАЕВА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».