Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Расіі падпішуць праграму дзеянняў па інтэграцыі ў снежні


Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў прэзідэнты Беларусі і Расіі падпішуць ў снежні. Пра гэта заявіў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.


«Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных карт, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас адчувальныя пытанні. У першую чаргу па газе. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет», — заявіў міністр.

Ён растлумачыў, што зрабіць гэта, як і дамаўляліся кіраўнікі дзяржаў, плануецца 8 снежня (20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы) або, магчыма, напярэдадні, калі будзе вызначана іншая дата. «Ад даты, якую ўзгаднілі ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнты не адступаюць. Усё, што адбываецца зараз, — гэта прамежкавая праца», — растлумачыў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, праграма дзеянняў будзе насіць рамачны характар. «Усе пытанні будуць вышываныя ў дарожных картах. Пасля дарожных карт пачнецца праца над нарматыўнымі актамі на працягу 2020 года. У розных сферах ужо розная ступень на сённяшні дзень уніфікацыі. Калі ўзяць мытню, то там практычна ўсе уніфікавана яшчэ ў рамках ЕАЭС. Калі нейкія іншыя сферы, там людзі яшчэ нават не разумеюць маштабы неабходных зменаў», - расказаў міністр.

Дзмітрый Крутой дадаў, што будзе вызначана, які масіў нарматыўных дакументаў трэба памяняць на працягу 2020 года. «І з 1 студзеня 2021 года ў асноўных сферах будуць ужо запушчаны агульныя рынкі. Гэта агульная канцэпцыя, з улікам сектаральнай асаблівасцяў могуць быць адхіленні», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.