Вы тут

Дзе і колькі трэба плаціць за ўтрыманне хатняга гадаванца?


Трэба сказаць, што кожная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка самастойна прымае рашэнне, колькі павінен плаціць уладальнік жывёлы ў мясцовы бюджэт. «МС» вырашыла параўнаць гэты лічбы. Цікава?


Фота Анатоля Клешчука.

Перш за ўсё адзначым, што пададак на ўтрыманне сабак (на катоў, дарэчы, яго няма) адносіцца да лакальных падаткаў. Гэта значыць, што ён зацвярджаецца на сесіях мясцовых Саветаў дэпутатаў і цалкам залічваецца ў бюджэт адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Дарэчы, да такіх жа мясцовых бюджэтаў адносяцца курортны збор і падатак на нарыхтоўшчыкаў.

Мы зазірнулі ў юрыдычную базу і ўпэўніліся, што ў большасці выпадкаў (як і патрабуе глава 29 Падатковага кодэкса) падыход да налічэння гэтага падатку амаль аднолькавы ва ўсіх абласных цэнтрах, але ёсць і адрозненні. Так, напрыклад, у Віцебску, Гомелі, Магілёве і Брэсце народныя выбраннікі палічылі, што ўладальнікі павінны плаціць падатак у памеры 0,3 базавай велічыні (далей — БВ) у квартал за ўтрыманне свайго сабачкі. Сума павялічыцца да 1,5 БВ у тым выпадку, калі ў хаце жыве гадаванец патэнцыйна небяспечнай пароды. У сталіцы, дарэчы, гэтая сума складае базавую велічыню. А вось у Гродне падыход да налічэння падатку «на хвост» залежыць ад велічыні і пароды чатырохногага. Штомесяц за сабачку, які ў карку не дасягае вышыні 40 сантыметраў, давядзецца заплаціць 0,05 БВ, ад 40 да 70 сантыметраў — 0,1 БВ, а вышэй за гэты памер і таксама за патэнцыйна небяспечныя пароды — 0,2 БВ за кожны месяц падатковага перыяду.

Як плаціць?

Падатак налічваецца на гаспадароў сабак (колькасць апошніх неабмежаваная) і шчанюкоў, пачынаючы з трохмесячнага ўзросту. Сума налічваецца ў жыроўку і аплачваецца разам з камуналкай.

Між іншым, не за кожнага Шарыка давядзецца заплаціць яго гаспадару. Падатак «на хвост» не датычыцца, напрыклад, інвалідаў па зроку, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з'яўляецца жыццёвай неабходнасцю; ветэранаў, інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ад яго вызваленыя непрацуючыя пенсіянеры, інваліды першай і другой груп за аднаго сабаку, але пры ўмове, што разам з імі не зарэгістраваны працаздольныя члены сям'і.

А калі гэта звычайны дваравы вартаўнік, што жыве ў будцы? Яго гаспадары, якія жывуць ў аднакватэрных і блакіраваных дамах, таксама вызвалены ад адпаведнага падатку. Галоўнае, каб сабака не выкарыстоўваўся ў прадпрымальніцкіх мэтах, інакш кажучы, не належаў заводчыку.

Загаловак у газеце: Падатак «на хвост»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».