Вы тут

Беларускае радыё абвяшчае тыдзень памяці заслужанага артыста БССР Ільі Кургана


9—15 верасня ў штодзённай праграме «Тэатр Беларускага радыё» будуць гучаць радыёспектаклі і творы класікаў айчыннай літаратуры ў выкананні легендарнага дыктара, пад бадзёрае «Гаворыць Мінск!» якога больш за сорак гадоў прачыналася ўся краіна.


Ілья Львовіч пайшоў з жыцця 21 жніўня гэтага года, але ў фондах радыё захавалася мноства пастановак, падрыхтаваных «беларускім Левітанам». Часткай гэтых скарбаў Першы нацыянальны канал падзеліцца са слухачамі. Так, 9 верасня прагучаць інсцэніроўка апавядання Янкі Маўра «Апошні вылет» і паэма Пятра Глебкі «Мужнасць», 10 верасня — кампазіцыя «Сцяг брыгады» паводле Аркадзя Куляшова, 11 верасня — фрагмент паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», а 12 верасня — урывак з аповесці Кузьмы Чорнага «Скіп'ёўскі лес». Аўдыяспектакль «Крыж міласэрнасці» паводле рамана Валянціны Коўтун, дзе славуты дыктар чытае словы ад аўтара, выйдзе ў эфір 13 і 14 верасня, а завершыць тыдзень памяці фрагмент аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Голас нашай памяці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Грамадства

Чым багатыя беларускія нетры

Чым багатыя беларускія нетры

Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.