Клецк і Нясвіж плануюць прыняць каля паўсотні гасцей з усіх абласцей і горада Мінска — прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, спецыялістаў упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў, дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Клецкі раён падзеліцца вопытам работы аб'яднанняў эколага-біялагічнага, турысцка-краязнаўчага, прыродазнаўча-матэматычнага кірункаў, прадэманструе інавацыйныя, творчыя, даследчыя праекты, распрацоўкі ў галіне тэхнічнай творчасці.
А ў Нясвіжы будзе прэзентавана дзейнасць мастацкіх аб'яднанняў. Пройдуць выстаўкі, майстар-класы, будуць паказаны ініцыятывы, скіраваныя на арганізацыю вольнага часу дзяцей і моладзі, прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю розных відаў спорту, выхаванне бяспечных паводзін і цікавасці да адраджэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.