Вы тут

БДАМ зладзіла па ўсіх рэгіёнах вялікі гастрольна-канцэртны тур


Балеты «Альпійская балада», «Маленькі прынц» і «Тыль Уленшпігель», опера «Майстар і Маргарыта», шэсць сімфоній, «Палеская сюіта» і «Беларуская рапсодыя», урачыстыя маршы, лірычныя інструментальныя п'есы, танцы і гумарэскі, а яшчэ песні для ўпадабаных гледачамі спектакляў і кінастужак «Беларусьфільма» — творчая спадчына народнага артыста СССР і БССР, кампазітара Яўгена Глебава насамрэч неабсяжная.


Нават без усякіх памятных дат творы Глебава гучаць, жывуць і застаюцца запатрабаванымі ў мноства выканаўцаў і шырокай публікі. Сёлета ж да 90-годдзя з дня нараджэння Яўгена Глебава і Года малой радзімы Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі зладзіла па ўсіх рэгіёнах вялікі гастрольна-канцэртны тур, які з 1 да 10 верасня праходзіць на адкрытых пляцоўках ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Памяць прафесара, які аддаў амаль 30 гадоў жыцця працы ў Акадэміі музыкі, ушаноўвае студэнцкі духавы аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора, дэкана аркестравага факультэта Максіма Расохі.

У прыватнасці, учора канцэрт у фармаце опэн-эйру адбыўся на плошчы зорак у Магілёве, 8 верасня музыка Глебава будзе гучаць на Білецкім спуску ў Гомелі (пачатак канцэрта а 17-й гадзіне), а фінішнай кропкай творчага праекта стане плошча Свабоды ў Мінску (канцэрт у Верхнім горадзе пачнецца з 20.30).

Творчы праект «Музычная спадчына Радзімы», падтрыманы Міністэрствам культуры і ўсімі абласнымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі, рэалізаваны за кошт сродкаў гранта спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Спадчына — гэта гучыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.