Вы тут

У Мінску стартавала свята непаслушэнства і разбурэння рамак — фестываль «ПЕРФОРМЕНСК»


6 верасня ў Мінску стартавала свята непаслушэнства і разбурэння рамак — міжнародны фестываль «ПЕРФОРМЕНСК», зладжаны групай мастакоў з Беларусі, Чэхіі, Расіі і Славакіі. Мэта ўжо другога сезона праекта — прадставіць беларускай публіцы работы маладых незалежных творцаў, якія працуюць у жанры жывога мастацтва (эксперыментальнага тэатра, перформанса, саўнд-арту), а ім самім — даць магчымасць абмяняцца ідэямі, натхніцца і стварыць прастору для далейшага супрацоўніцтва.


Фестываль разгарнуўся на некалькіх мінскіх пляцоўках: ва ўнутраных і знешніх прасторах музея-майстэрні Заіра Азгура і культурнага хаба ОК-16, дзе паралельна рэалізуюцца эксперыментальныя пастаноўкі і інсталяцыі. Асноўную праграму дапаўняюць мультымедыйныя спектаклі і перформансы малога фармату, выступленні гукавых мастакоў і музыкаў, а таксама адукацыйны блок.

Фармат «ПЕРФОРМЕНСКУ» — у адсутнасці фармату. Напрыклад, інтэрактыўная гульня ад Вялікага Цырка Няўдач дапускае ў пакой гледачоў толькі па адным, і кожнаму трэба прачытаць запіску са сваёй місіяй і самастойна разгадаць сакрэты тайнай суполкі. Лялечны аб'ектны монаспектакль «36 драматычных сітуацый» Ганны Раманавай, паказаны ў першы дзень фестывалю, камерны, ідзе ўсяго паўгадзіны і разлічаны максімум на 12 гледачоў. Затое праект «Фігуры», які сёння прадставіць у музеі-майстэрні Заіра Азгура хельсінкскае аб'яднанне кампазітараў і перформераў, уключае мноства дзеючых асоб і будзе доўжыцца ажно шэсць гадзін! Лекцыі, аўдыявізуальныя інсталяцыі, тэатралізаваная дзея пра апошні дзень на зямлі, нечаканыя лялечныя пастаноўкі і іншае мастацкае хуліганства, якое адбываецца перад гледачом проста тут і цяпер, завершацца вялікім і шумным канцэртам. Словам, калі душа просіць не класічнага сямейна-выхаднога праменаду на відовішчнае мерапрыемства, а чагосьці такога, каб разгарнуцца і згарнуцца назад, — вам менавіта сюды.

Вікторыя Захарава

Загаловак у газеце: Месца для эксперыментаў...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».