Вы тут

8 верасня стартуе тэатральны фестываль «Белая вежа»


З 8 да 15 верасня ў Брэсце 24-ы раз пройдзе адзін з найстарэйшых міжнародных тэатральных форумаў нашай краіны, фестываль «Белая вежа».


«Сымона-музыку» і «Новую зямлю», «Вішнёвы сад» і «Дзядзьку Ваню», «Жоўты пясочак» і «Ганну Франк», «Пышку» і «Вія», а таксама іншыя драматычныя, лялечныя, пластычныя пастаноўкі будуць даваць тэатры з 13 краін. Агулам у праграме 28 спектакляў, якія пакажуць на пяці гарадскіх пляцоўках — на беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай, венгерскай, румынскай і грузінскай мовах.

Сёлета ў праграме два вулічныя спектаклі: у першы дзень фестывалю на плошчы Леніна свой «Карпацкі калейдаскоп» пакажа Львоўскі акадэмічны тэатр «Воскресиння», а ў апошні прадставіць сямейную пастаноўку «Каменны» тэатр «Сцэна калейдаскоп» (Кракаў, Польшча). Сярод іншых цікавінак «Белай вежы» — інклюзіўны аўдыятактыльны спектакль для дзяцей «Сябры Фядоры» (яго вязе Усходне-казахстанскі абласны драмтэатр), паэтычны монаспектакль Канстанціна Райкіна «Звычайныя словы» і балет «Стварэнне свету» ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра класічнага балета Касаткінай і Васілёва. Дарэчы, гэты біблейскі сюжэт, аздоблены музыкай Андрэя Пятрова, з дня прэм'еры на працягу больш як 30 гадоў збіраў выключна аншлагі!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: ...і тэатральнага шматгалосся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы