Вы тут

Куды рухацца і як развівацца, ведаюць у ТАА «Кантры-Мілк»*


Быць кіраўніком — гэта не толькі пачэсна, але і вельмі адказна. Тым больш калі гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства, а ты — жанчына. Людміла Волахава на пасадзе дырэктара акцыянернага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кантры-Мілк» чатыры гады. Спадчына ёй дасталася незайздросная, шмат было праблем. Але за той час, што стаіць ля штурвала гаспадаркі, яна змагла стабілізаваць сітуацыю, значна павысіць вытворчыя паказчыкі, з'яднаць калектыў, сабраць выдатных спецыялістаў-аднадумцаў. «Людміла Аляксандраўна валодае дарам пераканання, літаральна фантануе новымі ідэямі», — кажуць пра яе падначаленыя.


— Наша гаспадарка невялікая, займаецца вытворчасцю малака. Тут налічваецца 2998 гектараў зямлі, 1988 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 910 дойных кароў, працуе 122 чалавекі. Адкорм і мясны кірунак у нас адсутнічаюць, — уводзіць у курс справы Людміла Волахава. — Зямлі хапае, каб забяспечыць жывёлу якаснымі кармамі і закрыць дзяржзаказ. Летась у дзяржаўныя засекі пастаўлялі піваварны ячмень і пшаніцу. Сёлета адгрузілі толькі ячмень. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых 36,7 цэнтнера з гектара. Таксама сёлета добра ўрадзіў рапс — 36,5 цэнтнера.

«Кантры-Мілк» у сучасным выглядзе існуе пяць гадоў: у 2014-м да таварыства далучылі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Вербнае» шляхам рэарганізацыі. Поспехі тут былі далёка не зорныя. Неабходна было наладжваць культуру земляробства, кардынальна мяняць тэхналогіі ў жывёлагадоўлі.

— Малако мы здаём на Кобрынскі масласырзавод — штодзень 14,5-15 тон. Цяпер у сярэднім доім па 17,6 літра на адну фуражную карову. За сем месяцаў прадалі прадукцыі экстра-класа 92,3 працэнта. Астатняе пайшло вышэйшым гатункам. За гэты ж перыяд таварнасць малака склала 92,9 працэнта. Ніжэй за гэты ўзровень імкнёмся не апускацца, — канстатуе мая суразмоўніца.

— Каровы ў нас на стойлавым утрыманні круглы год, мы не выкарыстоўваем прыкорм зялёнай масай. Менавіта гэтымі тэхналогіямі і адрозніваемся ад іншых гаспадарак, — уступае ў размову начальнік аддзела жывёлагадоўлі — галоўны ветурач Алег Млечка. — Даём рагулям толькі канцэнтраваныя кармы: сілас, сянаж. Гэта даражэй, але таго варта. Тып харчавання не мяняецца ў залежнасці ад умоў надвор'я, іншых прычын, бо кармы закансерваваныя. А гэта ўплывае на здароўе кароў, гатунковасць малака.

Штогод у таварыстве надоі малака растуць прыблізна на 2,5 літра ад каровы. І ў планах кожны год прыбаўляць да трох літраў. Напачатку ў гаспадарцы атрымлівалі ад кожнай жывёліны ўсяго восем літраў. І гэта зразумела: на адну карову даводзілася 17 цэнтнераў кармавых адзінак. Цяпер жа забяспечанасць складае больш за 43 цэнтнеры.

— У жывёлагадоўлі нам ёсць куды расці, развівацца і рухацца наперад. Перш за ўсё неабходна паляпшаць умовы ўтрымання кароў. А для гэтага праводзіць рэканструкцыю і мадэрнізацыю комплексу будынкаў, уладкаваць новы даільна-малочны блок. Гэта дарагое задавальненне, а разлічваць даводзіцца толькі на асабістыя сілы. Таму рамантуем будынкі гаспадарчым спосабам, паціху, пакрыху, — кажа Алег Млечка.

Начальнік аддзела жывёлагадоўлі — галоўны ветурач Алег Млечка задаволены якасцю назапашанага для статка корму.

Што датычыцца земляробства, то сёння тут таксама адбываюцца змены да лепшага, шмат цікавага: і культуры, і гібрыды, і сарты новыя. Словам, поле дзейнасці шырокае. У гаспадарцы абнаўляюць машынна-трактарны парк. Сёлета купілі новы культыватар, будуць укараняць прапашную тэхналогію глыбокага рыхлення. Летась у лізінг узялі камбайн.

— А ўсяго прадугледжваецца набыць каля 13 адзінак новай тэхнікі па праграме Аграпрамлізінгу на 1 мільён 200 тысяч рублёў. Паступова выплачваем першапачатковыя ўзносы, — канстатуе Людміла Волахава.

Што датычыцца зарплаты, то яна дастойная — сярэдняя больш за 900 рублёў. Да ўзроўню мінулага года вырасла на 40 %.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Алена ДАЎЖАНОК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

УНП 291332787

Загаловак у газеце: Куды рухацца і як развівацца

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.