Вы тут

З 8 верасня ў Беларусі пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў


Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання праходзіць у Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка, паведамляе БелТА.


Прэтэндаваць на месца ў парламенце мае права чалавек, якому споўніўся 21 год. Неабходна таксама пастаянна пражываць у Беларусі, не мець судзімасцяў. Кандыдат у дэпутаты можа вылучацца трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў, ад палітычнай партыі, працоўнага калектыву. Заканадаўства дазваляе выбраць адзін або некалькі спосабаў.

Для таго, каб вылучыцца шляхам збору подпісаў, іх на тэрыторыі сваёй акругі трэба сабраць не менш за тысячу. Гэтым займаецца ініцыятыўная група, у яе складзе павінна быць не менш за дзесяць чалавек. Рэгіструюць групы ў акруговых выбарчых камісіях, яны ўжо сфарміраваныя і прыступілі да працы.

Яшчэ адзін спосаб вылучэння - на з'ездах палітычных партый. У краіне іх зарэгістравана 15. Яны могуць вылучаць кандыдатаў па ўсіх 110 акругах незалежна ад наяўнасці там аргструктур.

Працоўны калектыў мае права вылучыць аднаго кандыдата па той акрузе, на тэрыторыі якога знаходзіцца прадпрыемства. Пры гэтым на ім павінна працаваць не менш за 300 чалавек.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.