Вы тут

600 тысяч працоўных месцаў


Пекінскі міжнародны аэрапорт Дасін створыць у будучыні каля 600 тысяч новых працоўных месцаў, заявіў Чжан Жуй, чыноўнік Галоўнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая (CAAC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Ён таксама паведаміў, што да 2025 года праз аэрапорт пройдуць 72 млн. пасажыраў, што прынясе эканамічную прыбытак у 130 млрд. юаняў (19 млрд. долараў). Аэрапорт ўнясе 900 млрд. юаняў у эканоміку рэгіёну, падкрэсліў Чжан Жуй. Праект аэрапорта прыцягнуў інвестыцыі ў памеры каля 120 млрд. юаняў, кошт дапаможных праектаў у яго ваколіцах складае 330 млрд. юаняў.

Пекінскі міжнародны аэрапорт Дасін будзе запушчаны ў эксплуатацыю ў верасні.  Ён быў пабудаваны для задавальнення попыту на авіяперавозкі ў краіне і разгрузкі пекінскага міжнароднага аэрапорта Шоўду, гадавы пасажырапаток якога летась перавысіў 100 мільёнаў пасажыраў.

Улады грамадзянскай авіяцыі Кітая працягваюць нарошчваць патэнцыял для падтрымання развіцця індустрыі.  Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая арыентавана на будаўніцтва аэрапортаў, якія будуць бяспечнымі, экалагічнымі, тэхналагічнымі і арыентаванымі на пасажыраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.