Імпрэза, «(Не) Мінскія гісторыі», літаратурны сняданак «Дык чаму ж Купала – геній?», мінскі паўмарафон, Wargaming Fest: Дзень танкіста і іншае - афіша «Звязды» з 9 па 15 верасня.
Дзе: Стадыён «Дынама», г. Мінск, вул. Кірава, 8
Калі: 9 верасня ў 17:30, 10 верасня ў 18:30
Колькі каштуе: 12-25 BYN
Упершыню ў гісторыі лёгкай атлетыкі адбудзецца Бітва кантынентаў! Гістарычны матч наймацнейшых сусветных зборных Еўропы і ЗША пройдзе 9-10 верасня 2019 года ў Мінску на абноўленым алімпійскім стадыёне «Дынама». Беларусь заваявала права правядзення гэтага грандыёзнага батла, на якім напярэдадні чэмпіянату свету ў лёгкаатлетычным паядынку сыдуцца наймацнейшыя лёгкаатлеты свету.
Больш за 25 000 гледачоў, звыш 60 краін вяшчання афіцыйным бродкастарам EBU (вытворцам Eurovision Song Contest), 300 адметных атлетаў, грандыёзнае шоу спорту ў новым сучасным фармаце - усё гэта ў самым сэрцы сталіцы Беларусі!
Падрабязней - на сайце.
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а
Калі: з 6 верасня па 1 снежня, 11:00 - 19:00
Колькі каштуе: тэл. для даведак: 290-68-47
Фізіка, механіка, магнетызм - на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў гэтым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.
Хіба не марыў кожны з нас правесці які-небудзь навуковы эксперымент, разгадаць дзясятак займальных галаваломак, даведацца, як працуе той ці іншы механізм і адкуль бярэцца электрычнасць? Мары спраўджваюцца! На выставе можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак (галаваломкі «Робат», «Энігма», «Загадкі да Вінчы» і г.д.), электрофорную машыну, Маятнік Максвела, прыбор Ленсу і многае іншае.
У музеі-лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі, знайсці ключ да разгадкі серыі займальных галаваломак, а таксама даведацца імёны знакамітых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Час, праведзены ў музеі на «Гульнях розуму», - гэта выдатны спосаб адначасова развіваць лагічнае мысленне і з цікавасцю правесці вольны час!
На выставе экспанаты чапаць не толькі можна, але і трэба!
Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!
Дзе: Музей мініяцюр Беларусі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 25
Калі: 10 верасня, 19:00
Колькі каштуе: 15 BYN
Чаму мы злуемся? Калі гнеў дапамагае, а не разбурае? Як выказваць гнеў без разбурэнняў, віны і крыўды? Як абараніць сябе ад гневу іншага?
Вы асвоіце прыёмы хуткай дапамогі пры гневе. Даведаецеся аб базавым і прасунутым узроўнях кіравання гневам у адносінах.
Лектар: Вольга Сяляўка, псіхолаг-арт-тэрапеўт, EMDR-тэрапеўт, практык медыяцыі, магістр псіхалогіі.
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47
Калі: 10-29 верасня, аўт-ндз: 12:00 - 20:00, пн: выхадны
Колькі каштуе: поўны - 5 BYN, льготны - 2 BYN
«Нас яшчэ не было, але быў лес.
Нас не будзе, але будзе лес».
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на пр-це Незалежнасці, 47 адкрывае новы сезон выставай нямецкага мастака Германа Буса «Палеская элегія. Страчаная зямля».
Пачынаючы з 2015 года Герман Бус здзейсніў некалькі паездак у зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Тут мастак убачыў не катастрафічны сцэнар канца свету, а толькі ціхую ўрачыстасць спустошанага свету, што працягвае існаваць і без чалавека, якому тут больш няма месца. Мастак прыходзіць да высновы: тое, што называецца «разбурэннем навакольнага асяроддзя», на самой справе з'яўляецца знішчэннем усяго чалавечага, прырода ж працягвае жыць сваім жыццём.
«Палеская элегія» пераносіць нас у шырокую прастору, мала для нас вядомую. Цэнтральная тэма, з якой працуе Герман Бус, - разбурэнне некалі гарманічнага сінтэзу паміж людзьмі, архітэктурай і прыродай. Наколькі хаты і вёскі ўпісваліся ў навакольнае асяроддзе, настолькі ж ціха яны і знікаюць. Гэта павольны, поўны меланхоліі працэс, ціхае развітанне.
Малюючы закінутыя беларускія дамы, дарогі, сцэны разбурэння з фатаграфічнай дакладнасцю, Герман Бус даводзіць гэтую рэальнасць да ілюзорнасці. У буйнафарматных, гіперрэалістычных малюнках ландшафтаў любая дэталь становіцца знакам. Найважнейшым з такіх знакаў для мастка з'яўляецца сіняя ці ярка-блакітная фарба - тая самая, якой у Беларусі фарбуюць старыя крыжы і агароджы на магілах, драўляныя дамы і платы. Апошнія сляды чалавека ў зоне адчужэння, адзначаныя яркай фарбай.
«Мы не птушкі, мы як старыя дрэвы, якія хочуць быць там, дзе іх карані» - у некаторых закінутых вёсках Герман Бус сустрэў адзінокіх пажылых людзей, якія вярнуліся ў зону адчужэння, таму што не змаглі вынесці жыцця на новым месцы. Карціны Германа Буса паказваюць, як чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 года змяніла зямлю і людзей.
«Палеская элегія» - гэта падарожжа нямецкага мастака ў іншы для яго пейзаж, у іншую культуру, пра якія мы таксама зможам больш даведацца дзякуючы гэтаму погляду звонку.
Праект рэалізаваны сумесна з эвангеліцка-лютэранскай царквой Гановера і Гомельскім абласным дабрачынным фондам «Здароўе дзяцей».
Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А
Калі:13 верасня, 19:00
Колькі каштуе: уваход вольны
Кожны год у верасні святкуецца Дзень горада: Мінску сёлета - 952! Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе незвычайна правесці 13 верасня і адзначыць гэтае свята.
Для Максіма Багдановіча Мінск быў родным горадам, бо ён у ім нарадзіўся, і адначасова невядомым, бо паэт жыў у цяперашняй сталіцы зусім непрацяглы час.
«(Не) мінскія гісторыі» - гэта паэтычна-музычная імпрэза, дзе выступоўцы не толькі падзеляцца сваёй творчасцю, а яшчэ распавядуць асабістыя гісторыі, звязаныя са сталіцай. «Панаехаўшыя супраць мінчукоў» - у такім фармаце пройдзе мерапрыемства: адныя паэты і музыкі раскажуць, як заваёўвалі галоўны горад краіны, іншыя - як раслі і пачыналі свой творчы шлях.
У камандзе «панаехаўшых»: паэт Віталь Рыжкоў, спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) і паэтка Юля Цімафеева. «Мінчукоў» будуць прадстаўляць паэт Антон Рудак, блюзмэн Юрась Ускоў і паэт Андрэй Адамовіч.
Уваход на імпрэзу вольны!
Дзе: Кафе Філіні, г. Минск, ул. Інтэрнацыянальная, 36
Калі:14 верасня, 10:00
Колькі каштуе: 30 BYN
14 верасня ў 10:00 ў кафэ Feelini літаратуразнаўца Ганна Севярынец правядзе першы літаратурны сняданак «Дык чаму ж Купала – геній?».
Паспрабуем разабрацца ў сакраментальным школьным пытанні: дык што ж такога ёсць у вершах Янкі Купалы, што яго лічаць нацыянальным геніем? Альбо гэта проста ад безвыходнасці – маўляў, іншых жа няма? Ці заўсёды Купала пісаў пра мужыка, жнейку, жалейку і «Хто там ідзе»? Хто быў зацікаўлены ў тым, каб мы і па сёння задаваліся непрыемнымі пытаннямі пра найпершага са сваіх паэтаў? А таксама даведаемся, якія творы Купалы і па сёння забаронены, а што не знойдзена, а што – не ўключана ў поўны збор твораў, а што – не трапляе ў школьныя падручнікі.
Прынясем на занятак пяць вершаў Купалы, якія нам падабаюцца – і разбярэмся, ці лёгка было нам гэта зрабіць.
Інфармацыя пра лектара
Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка» і «Гасцiнiца Бельгiя».
Дзе: Замак Радзівілаў, г. Нясвіж
Калі:14-15 верасня, 11:00
Колькі каштуе: 2,00 BYN - уваход на кірмаш, 16,00 BYN - уваход на кірмаш і ў экспазіцыю, 30,00 BYN - уваход на кірмаш, у экспазіцыю, удзел у квэсце і пачастунак
Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палацавага ансамблю.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!
На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:
Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!
Тэлефоны музея: 8(029)5518051, 8(029)1903149
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Калі:14-15 верасня, 12:00
Колькі каштуе: 8-15 BYN
Cяржук Доўгушаў і каманда «Tradycyja» пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея ствараюць свой адметны фольк-фестываль, якi пройдзе 14-га і 15-га верасня ў дворыку музея па вул. Карла Маркса, 12.
«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень; вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. «Хадзі Раёк у наш дварок!».
Спадар Доўгушаў і каманда «Tradycyja» прымалі ўдзел у арганізацыі розных канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі «Камяніца». Арганізатары фэсту беларускай традыцыйнай музыкі «Rajok» ставяць сваёй мэтай пазнаёмiць шырокае кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.
Для таго, каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by. Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі.
14 верасня
15 верасня
Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.
Кошт уваходнага білета:
8 BYN – для дарослых на адзін дзень фестываля
5 BYN – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на адзін дзень фестываля
15 BYN – для дарослых на два дні фестываля
10 BYN – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на два дні фестываля
Дзе: Палац спорту, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 4
Калі: 15 верасня, 09:00
Колькі каштуе: кошт рэгістрацыі ад 12 да 75 BYN
Мінскі паўмарафон - падзея маладая. Першае спаборніцтва прайшло ў 2013 годзе ў свята горада. Гэты вопыт аказаўся ўдалым, і было вырашана зрабіць гэтае мерапрыемства традыцыйным: у Дзень горада Мінска, у першыя выхадныя верасня, горад адзначае яшчэ і свята спорту і здароўя, збіраючы на сваіх цэнтральных праспектах і вуліцах прафесіяналаў і аматараў бегу.
У 2015 годзе ўпершыню Мінскі паўмарафон сабраў больш за 16 000 удзельнікаў. У 2016 годзе Мінскі паўмарафон сабраў больш за 20 000 удзельнікаў. У 2017 годзе Мінскі паўмарафон сабраў больш за 30 000 удзельнікаў, і ўжо ў мінулым, 2018 годзе траса Мінскага паўмарафон ўбачыла больш за 35 000 аматараў бегу з 53 краін свету!
Пачаць забег на праспекце Пераможцаў, павярнуць на праспект Незалежнасці, зрабіць круг у абеліска Перамогі, прабегчы міма галоўных славутасцяў... Мінскі паўмарафон - гэта яшчэ і ўнікальная магчымасць убачыць Мінск з незвычайнага боку: калі яшчэ выдасца магчымасць зрабіць размінку пасярод цэнтральнага праспекта?
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі аб'явіла пра старт рэгістрацыі на Мінскі паўмарафон - 2019. Забег пройдзе 15 верасня, а ў залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі можна выбраць адну з трох дыстанцый: 5,5 км, 10,55 км і 21 км. Прызавы фонд паўмарафону вырас у параўнанні з мінулым годам на 10 тысяч долараў і складзе рэкордныя 60 тысяч даляраў.
Кошт рэгістрацыі пачынаецца ад 12 рублёў - для дыстанцыі 5,5 км пры запаўненні заяўкі да 7 мая. Максімальная цана - 75 рублёў пры рэгістрацыі за дзень да старту на максімальнай.
Зарэгістравацца можна на сайце.
Дзе: Парк Перамогі, г. Мінск, Парк Перамогі
Калі: 15 верасня, 14:00
Колькі каштуе: бясплатна
WG Fest: Дзень танкіста - новы ўзровень святаю. Два святы ў адным: кампанія Wargaming аб'яднала знакаміты танкавы фестываль з WG Fest.
100 гектараў забаў, больш за 200 тысяч гасцей і сотні кілават гуку для выступу хэдлайнераў - такім абяцае стаць самы буйны сямейны фестываль у Еўропе - «WG Fest: Дзень танкіста». Свята ў мінскім парку Перамогі на Дзень танкіста, які стаў за апошнія два гады адным з самых папулярных мерапрыемстваў у жыхароў сталіцы Беларусі, у 2019 годзе выйдзе на новы ўзровень, аб'яднаўшыся з WG Fest - фестывалем аматараў гульняў Wargaming, якія раней праводзіліся ў Маскве.
Цэнтрам прыцягнення ўсяго свята стане галоўная сцэна, дзе пройдуць ключавыя падзеі дня. Тут выступяць гурты «Крамбамбуля», «Воплі Відаплясава», «Зверы» і The Offspring. Акрамя таго, на галоўнай сцэне можна будзе ўбачыць «Кланавы суперкубак», прэзентацыю World of Tanks і святочны феерверк.
Паралельна на велізарнай тэрыторыі парка будуць адкрыты розныя зоны з актыўным.
Для ўсёй сям'і
«Wargaming Fest: Дзень танкіста» - гэта па-сапраўднаму сямейны фестываль, таму арганізатары падрыхтавалі самыя розныя актыўнасці, зоны і фуд-корты, каб кожны член сям'і знайшоў нешта да спадобы.
Акрамя таго, госці фестывалю змогуць наведаць пляцоўкі партнёраў мерапрыемствы і не толькі цікава правесці час, але і атрымаць прызы.
На пляцоўцы Міністэрства абароны, якую можна будзе даведацца па сапраўднаму танку, пройдуць конкурсы для ўсёй сям'і, адбудуцца выступленні кінолагаў са службовымі сабакамі, а ў завяршэнне выступіць ўзорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл, які гастралюе па ўсім свеце.
Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Як і на ўсе мерапрыемствы Wargaming, госці на калясках могуць трапіць на фестываль без чаргі. Каб глядзець канцэрт было камфортна, арганізатары прадугледзелі спецыяльны пандус перад сцэнай. У зоне кампаніі Caterwil пройдзе «Танкатлон».
Таксама на тэрыторыі парку прадугледжаны спецыяльныя біятуалеты.
Для гульцоў
З 14:00 да 20:00 на фестывалі будзе працаваць самая вялікая пляцоўка відэагульняў пад адкрытым небам у Беларусі - больш за 200 гульнявых станцый. Тут можна будзе згуляць у любімыя гульні Wargaming і атрымаць прызы.
На галоўнай сцэне «Wargaming Fest: Дзень танкіста» адбудзецца матч «кланавага суперкубка» паміж лепшымі кланавымі камандамі RU- і EU-рэгіёнаў. Адразу 30 гульцоў сыдуцца на поле бітвы, каб пазмагацца за прызавы фонд у памеры за 40 000 $ і каштоўныя падарункі ад партнёраў мерапрыемства.
Для самых заўзятых прыхільнікаў гульняў Wargaming на фестывалі будзе арганізавана асобная зона павышанага камфорту «Прэміум-ангар». Тут будуць знаходзіцца сцэна для выступаў распрацоўшчыкаў, гульнявая зона на 100 кампутараў, а таксама спецыяльная зона для ўдзелу ў бітвах ў World of Tanks Blitz і «World of Tanks: Найміты», свой фуд-корт, дадатковы WG Shop і шмат іншых актыўнасці. Колькасць месцаў у «Прэміум-ангары» абмежаваная. Даведацца падрабязнасці пра тое, як патрапіць у зону падвышанай камфорту на фестывалі, можна тут!
У 14:00 стартуе буйны міжнародны турнір «Сталёвы паляўнічы: турнір блогераў», дзе 20 блогераў пазмагаюцца за суперпрыз.
Падрабязнасці па спасылцы.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.