Вы тут

Прэзідэнт: Для Беларусі вялікі гонар прымаць лёгкаатлетычны матч Еўропа-ЗША


Беларуская сталіца ў чэрвені бягучага года стала пляцоўкай галоўнай спартыўнай падзеі Еўропы — II Еўрапейскіх гульняў. Мінск у сферы спорту — свайго роду брэнд, які сведчыць, што мерапрыемствы пройдуць на вышэйшым узроўні: гасцінна і якасна. Але горад не спыніўся на адным кантыненце, і ўжо сёння ў сталіцы адкрыецца гістарычны матч па лёгкай атлетыцы Еўропа — ЗША. 


Фота БЕЛТА

Напярэдадні пачатку спаборніцтваў арганізатараў мерапрыемства прэзідэнта Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свена Арне Хансена і прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьяна Коу ў Палацы Незалежнасці павітаў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён адзначыў, што прысутныя на сустрэчы сталі сапраўднымі сябрамі для нашай краіны, якія пераступілі прымхі, якія існавалі раней у адносінах да Беларусі.

Прэзідэнт паведаміў, што сам не да канца верыў, што такая падзея, як Матч Еўропа-ЗША можа адбыцца ў Мінску: «Выканалі невыканальнае, калі вы паабяцалі папрацаваць над тым, каб гэты гіганцкі матч паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай адбыўся ў нас у Беларусі».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прымаць такое мерапрыемства — гонар для любой краіны. Ён канстатаваў, што Беларусь не застанецца ў даўжніках: «Мы абавязкова дабрынёй адкажам на ваш клопат — перад усім па развіцці лёгкай атлетыкі і самага галоўнага, чым вы больш усяго займаецеся, спадар Коу, — барацьбой з допінгам». 

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі і Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый за дапамогу Беларусі ў падрыхтоўцы трэнерскіх кадраў, суддзяў. «І вашы парады па барацьбе з допінгам, вашы прапановы па правядзенні буйных спаборніцтваў і ўдзеле беларусаў у гэтых спаборніцтвах для нас бясцэнны, — звярнуў увагу кіраўнік краіны.— Спадар Коу, спадар Хансен, калі вы рызыкнеце калі-небудзь правесці ў нас Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ці Брыльянтавую лігу, этапы розных відаў спаборніцваў, Чэмпіянат свету — вы аб гэтым не пашкадуеце». 

У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб пераносе ў Мінск рэгіянальнага цэнтра па развіцці лёгкай атлетыкі міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных федэрацый. Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі гэтую ідэю падтрымліваюць і гатовы пачаць працу хоць заўтра.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Себасцьян Коу можа разлічваць на падрымку беларускага бока на будучых выбарах кіраўніка арганізацыі: «У Катары выбары прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі. Я хачу, каб бы ведалі, што ў нас усяго адна кандыдатура — іншых няма».

Матч Еўропа — ЗША — працяг традыцыі легендарных легкаатлетычных спаборніцтваў паміж СССР і ЗША, якія адбываліся з 1958 па 1985 гады па чарзе ў гарадах дзвюх дзяржаў. У 1973 годзе падзею прымаў Мінск. «Паважаныя спадары, яшчэ раз дзякую вам, што вы сёння прыехалі, знайшлі час у сваіх шчыльных раскладах і за тую падзею, якая адбудзецца сёння на легендарным стадыёне, на якім 46 гадоў таму сустракаліся амерыканцы са спартсменамі Савецкага Саюза ў падобным легкаатлетычным матчы», — падвёў вынікі сустрэчы лідар Беларусі.


Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коу ў размове з журналістамі паведаміў, што абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам стварэнне ў Мінску рэгіянальнага цэнтра па развіцці лёгкай атлетыкі. Заснаванне такой установы дасць магчымасць краіне трэніраваць спартсменаў самага высокага ўзроўню.

Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за працу па развіцці гэтага віду спорту ў Беларусі і за падтрымку дзейнасці арганізацыі па барацьбе з допінгам. 

«У мяне была магчымасць яшчэ раз падкрэсліць, што спорт у чарговы раз становіцца мостам паміж дзяржавамі ў такія няпростыя часы, — сказаў Себасцьян Коу. — І акрамя таго, мы абмяркоўвалі важнасць правядзення яшчэ большай колькасці спартыўных мерапрыемстваў тут, у Мінску, у горадзе, размешчаным у краіне, у якой, як нідзе разумеюць важнасць спорту».

Прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арне Хансен падкрэсліў, што ідэю правядзення падобнага матча абмяркоўвалі з кіраўніком Беларусі тры з паловай гады таму, і Аляксандр Лукашэнка адразу згадзіўся з прапановай.

Па словах прэзідэнта Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, у адносінах да спорту ён спрабуе быць паслом Рэспублікі Беларусь. «Тут насамрэч фантастычная краіна, выдатны горад, цудоўныя людзі, на жаль, пра іх не так шмат ведаюць у свеце. Спорт — выдатная магчымасць даць людзям больш інфармацыі аб гэтай краіне», — канстатаваў Свен Арне Хансен.

Ён адзначыў, што з Прэзідэнтам Беларусі абмеркавалі падзею ў сферы спорту, якую пакуль не стане раскрываць: «У перспектыве нас усіх чакае вельмі цікавая навіна».

Свен Арне Хансен расказаў, што таксама на сустрэчы разглядалі магчымасць правядзення ў Мінску Чэмпіяната Еўропы 2024 года. Беларусь разам з Польшчай і Італіяй пакуль знаходзяцца ў рангу кандыдатаў на правядзенне гэтага спаборніцтва.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».