На Мінскай ЦЭЦ-4 будзе ўсталяваны кацёл па спальванню смецця. Пра гэта ў інтэрв'ю выдавецкаму дому «Беларусь сегодня» паведаміў намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў. Паводле яго слоў, гэта пытанне прапрацоўваецца Міністэрствам энергетыкі.
- Тое, што ўжо нельга другі раз перапрацоўваць - а гэта каля 45 працэнтаў - неабходна спальваць. Цяпер працуем з Міністэрствам энергетыкі па пытанні ўстаноўкі катла па спальванні смецця на ЦЭЦ-4. Разлікі паказалі, што спальванне каля 200 тысяч тон смецця - гэта эканомія каля 70 мільёнаў кубаметраў газу. Гэта не толькі экалагічны праект. Гэта, натуральна, ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне.
Уладзімір Кухараў паведаміў, што да канца года завершыцца перадпраектная прапрацоўка гэтага пытання. Рыхтуецца праект указа кіраўніка дзяржавы, у якім будуць рэгулявацца пытанні фінансавання гэтага праекта, падаткаабкладання, экалагічных падаткаў.
- Чаму хочам гэта рэалізаваць у першую чаргу ў Мінску? Тут гэтая праблема найбольш актуальная. У сталіцы з Мінскім раёнам ўтвараецца каля 1,1 млн тон смецця. Мы вывучылі еўрапейскі вопыт. У многіх краінах да 50 адсоткаў смецця спальваецца. Той жа Стакгольм цалкам ацяпляецца за кошт спальвання смецця, яны нават завозяць яго з суседніх краін. А ў нас свайго хапае.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.