Вы тут

Зберагчы, што маем


На частковую рэстаўрацыю Гальшанскага замка і кансервацыю касцёла ў Мсціславе будуць выдаткаваныя сродкі з фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў на мінулым тыдні.


Фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

Паводле рашэння рады фонду, фінансавая падтрымка будзе аказаная ў рэалізацыі шасці праектаў па захаванні помнікаў архітэктуры і гісторыі. У спіс увайшлі сядзіба Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне (аднаўленне), Музей беларускай маляванкі (стварэнне экспазіцыі на базе гісторыка-культурнага запаведніка «Заслаўе»), Гальшанскі замак Сапег (кансервацыя і фрагментарная рэстаўрацыя), касцёл у Мсціславе (кансервацыя), капліца — магільны склеп князёў Паскевічаў у Гомелі (рэстаўрацыя) і ўнікальныя фрэскі XVІІІ—XІX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку (аднаўленне).

Капліца — магільны склеп Паскевічаў у Гомелі.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».