Вы тут

Выбраць «Мінчаніна года» і пракаціцца на крутым байку можна будзе на Дні горада


Спартыўныя спаборніцтвы, міжнародныя конкурсы, тэатральныя відовішчы і фестывалі можна будзе ўбачыць у сталіцы на гэтых выхадных. Нагода выдатная — Дзень горада. Калі з нейкай прычыны вы не зможаце прыйсці на запланаваныя мерапрыемствы 14 і 15 верасня, не засмучайцеся, бо некаторыя з іх ужо можна наведаць раней. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр ШАСТАКОЎ:


— 13 верасня ў Палацы культуры прафсаюзаў пройдзе падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар», у якім прыняло ўдзел звыш 16 тысяч чалавек. Узнагароды «Найлепшы па прафесіі» атрымаюць 39 пераможцаў. У гэты ж дзень у паркавай зоне ўздоўж праспектаў Пераможцаў і Машэрава адбудзецца Міжнародны фестываль гісторыі і культуры «Менск старажытны» — інтэрактыўнае відовішча ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі, у якім выступяць майстары не толькі з Беларусі, але і госці з Расіі, Кітая, Італіі, Украіны, Галандыі, ЗША. На пляцоўцы каля Палаца спорту 13 верасня з 14 да 18 і 14 верасня з 10 да 18 гадзін пройдуць міжнародныя спаборніцтвы «Наймацнейшы пажарны-ратавальнік», у якіх прымуць удзел прадстаўнікі абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў МНС, а таксама розныя аварыйна-выратавальныя службы з дзевяці краін блізкага і далёкага замежжа: Літвы, Латвіі, Бельгіі, Польшчы і іншых. Акрамя таго, у рамках святкавання Дня горада на выхадных пройдзе закрыццё мотасезона «Rаllу Mіnsk 2019», дзе на пляцоўцы каля Палаца спорту ў першы дзень з 14 да 21 гадзіны, а ў другі — з 11 да 23 гадзін адбудзецца спаборніцтва мотакаскадзёраў з розных краін.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама нагадаў, што святкаванне Дня горада пачнецца 14 верасня аб 11-й гадзіне раніцы з ускладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». У гэты дзень для гасцей падрыхтавана шмат цікавых актыўнасцяў на розных пляцоўках сталіцы.

— На тэрыторыі Верхняга горада на Нямізе ў рамках музычна-турыстычнага сезона з 12 да 17 гадзін будзе функцыянаваць праект «Мінск інтэрнацыянальны». Ён пакажа, як праходзяць святы нацыянальных культур у беларускай сталіцы, акрамя таго, усе ахвотныя змогуць паслухаць музычныя калектывы праекта «Пешаходка», а таксама ўбачыць прадстаўленні тэатральнага праекта «Без сцэны». На вечар каля ратушы запланаваны канцэрт артыстаў балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, — расказаў выступоўца.

На Кастрычніцкай плошчы ў суботу ў 20 гадзін пачнецца традыцыйная цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года» з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь і майстроў мастацтваў Беларусі.

— У нядзелю гасцей сталіцы парадуе мінскі паўмарафон, які пачнецца а 9-й гадзіне раніцы, — працягвае Аляксандр Шастакоў. — А таксама «Дзень танкіста», які штогод праходзіць на тэрыторыі Парку Перамогі, гарадскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Мастацтва жыць — тварыць мастацтва», што пройдзе ў Мінскім гарадскім палацы культуры.

Святочныя мерапрыемствы падрыхтаваны ў выхадныя для ўсіх раёнаў сталіцы. У Заводскім з раніцы пачнуцца дзіцячыя спаборніцтвы на бегавелах «SрееdRасеr», будуць працаваць розныя дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі, атракцыёны і кірмаш. Для дзяўчат у гэтым раёне падрыхтаваны забег «Абцасіка». Канцэрты, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы будуць працягвацца да вечара. У Ленінскім раёне на выхадных пройдзе фестываль беларускай традыцыйнай музыкі «Rаjоk», у Маскоўскім — раённыя спаборніцтвы па паркавым валейболе і велабіятлоне, а ў Партызанскім — маладзёжны фестываль вулічнай культуры і спорту «Mіnsk Strееt summіt 2019». Госці Фрунзенскага раёна змогуць паўдзельнічаць у гонках на веласіпедах, роліках, самакатах. Акрамя таго, у Парку імя 900-годдзя горада Мінска, размешчанага за «Чыжоўка-Арэнай», пройдуць выязныя цырымоніі рэгістрацыі шлюбу. Тут жа будзе арганізавана кіназала пад адкрытым небам — сеансы бясплатныя.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.