І праўда, гулялі тры дні ўсе, а прыводзіць горад у парадак пасля святкаванняў давялося камунальнікам. Пра гэта падумалі ў міжнароднай ІТ-кампаніі Consultіng і вырашылі правесці ўласную акцыю ў гонар 1000-годдзя горада.
Пасля масавых святкаванняў, калі горад соладка адсыпаўся, камунальнікі вельмі рана выйшлі на службу. А іх сустрэлі супрацоўнікі названай ІТ-кампаніі, падзякавалі за работу і падарылі тэрмакубкі з уласным лагатыпам, і не пустыя, вядома, а з гарачай духмянай кавай.
Кіраўнік брэсцкага офіса VRP Consultіng Валерый ДВАРНІЧЭНКА сказаў з гэтай нагоды:
— Абмяркоўваючы розныя ідэі ў рамках святкавання юбілею, мы вырашылі быць карыснымі не ў дзень агульных гулянняў, канцэртаў, інсталяцый, а пасля ўсяго, калі Брэсту спатрэбіцца хутка «вярнуцца ў форму». Гэта робіцца рукамі канкрэтных людзей. Для іх, відавочна, дзень выдаўся не з самых простых, таму мы пастараліся крышачку падняць настрой працаўнікам. А кубак застанецца ім на ўспамін як сімвал экалагічнага варыянта посуду.
Святлана ЯСКЕВІЧ
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.