Вы тут

Лукашэнка прывёў адносіны Беларусі і Расіі ў прыклад іншым краінам


Прэзідэнт абмеркаваў двухбаковыя адносіны краін з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.


Фота БЕЛТА

У парадку працоўнага дня Аляксандра Лукашэнкі сёння былі дзве сустрэчы. Са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Ісачанкам Прэзідэнт абмеркаваў пытанні развіцця рэгіёна ў сацыяльнай, будаўнічай сферах. Асабліва спыніліся на дзяржпадтрымцы прамысловасці. Двухбаковыя адносіны ў Саюзнай дзяржаве сталі асноўнай тэмай размовы кіраўніка краіны з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.

Сустрэчу з Мікалаем Патрушавым Прэзідэнт пачаў з падарунка — дасье аб службе і працы госця ў Беларусі. «Я думаю вам прыемна будзе ўспомніць гэтыя гады. Афіцыйна ўручаю вам ад Камітэта дзяржаўнай бяспекі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Шэраг пытанняў сакратар Савета бяспекі Расіі абмяркоўвае са сваім беларускім калегам Станіславам Засем, але тэмы для змястоўнай размовы ёсць і на ўзроўні Прэзідэнта. Актуальнасць дадае і нядаўняя сустрэча прэм’ер-міністраў па распрацоўцы і рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве. «Мы пытаемся выйсці на тое, на што мы можам на дадзеным этапе выйсці. Але пры гэтым мы з Уладзімірам Уладзіміравічам у Піцеры дакладна адказалі на ўсе пытанні і паставілі задачы ўрадам, у якім кірунку нам тут мае быць рухацца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што сродкі масавай інфармацыі (асабліва з Масквы) візіт Мікалая Патрушава падаюць як нейкую надзвычайную рэч. «Ніякай надзвычайшчыны няма. Даўно запланаваны ваш візіт у Беларусь. Я яшчэ раз падкрэсліваю: ён будзе вельмі карысным для далейшага руху ў беларуска-расійскіх адносінах, — звярнуў увагу лідар краіны. — Неглядзячы на шэраг пытанняў, нават чуллівых, дай Бог, каб іншыя дзяржавы мелі такія адносіны адзін з адным, якія маюць сёння Беларусь і Расія».

Мікалай Патрушаў перадаў прывітанне ад Уладзіміра Пуціна і адзначыў, што праца Саветаў бяспекі вядзецца прадуктыўна і так будзе далей. 

«Вы згадалі сустрэчу прэм’ераў. Яны парафіравалі дакумент: гэта і праграма дзеянняў, і 31 дарожная карта. Ніхто не павінен спяшацца», — падкрэсліў сакратар Савета бяспекі Расіі.

Каментарый у тэму

У фокусе ўвагі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі і Мікалая Патрушава былі пытанні стратэгічнай стабільнасці, змяненні ў міжнароднай і рэгіянальнай бяспецы, новыя выклікі і пагрозы, рэакцыя на дзеянні партнёраў у ваеннай сферы. Напрыклад, выхад ЗША з дамовы аб ДРСМД, уплыў гэтага крока на еўрапейскую бяспеку, размяшчэнне ўзбраення ў бліжэйшы час у Польшчы. 

«Мы не збіраемся першымі што-небудзь рабіць, але мы будзем рэагаваць на тыя пагрозы, якія будуць абазначаны. Мы гаварылі, калі казаць пра новыя выклікі і пагрозы, што ў вас прайшла сур’ёзная канферэнцыя, і Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка зрабіў вельмі важныя заявы. Мы кансалідуемся, неабходна аб’ядноўваць намаганні ў барацьбе з гэтай пагрозай. І вельмі важна, каб ніводная дзяржава не аказвала падтрымку тэрарыстычным арганізацыям і не выкарыстоўвала гэтыя арганізацыі ў нейкі момант у сваіх інтарэсах», — заключыў Мікалай Патрушаў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.