Вы тут

QR-код гісторыі


Заняткі па гісторыі з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій адбыліся ў ваенна-гістарычным комплексе «Мінскі ўмацаваны раён», што ў Дзяржынскім раёне. Сюды прыехалі навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, пісьменнікі.


Пра малавядомыя факты пачатку Другой сусветнай вайны расказалі ў дакладах старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Наталля Обухава, малодшы навуковы супрацоўнік Дар'я Лямбовіч, загадчыца аддзела Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Таццяна Рахманько. Прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава і Уладзімір Цанунін пазнаёмілі са сваімі творамі і перадалі ў падарунак музею новыя кнігі.

Тэрыторыя комплексу «Мінскі ўмацаваны раён» уяўляе сабой маштабную музейную экспазіцыю з адноўленымі будынкамі перадваеннай заставы, мытні, акопамі, выстаўкай тагачаснай баявой тэхнікі. Усё гэта стала найлепшым фонам для праведзеных тут квэстаў «Заходняя граніца», «Зброя Перамогі», «Юны пагранічнік». Каб перанесціся на восем дзесяцігоддзяў назад, удзельнікам дастаткова было навесці свае смартфоны на QR-коды гульні.

Яўген ПЯСЕЦКІ, Дзяржынскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».