Вы тут

Жонка пакінула мужа аднаго, а па вяртанні выявіла прапажу маёмасці


Сталічныя праваахоўнікі затрымалі 57-гадовую жанчыну, якая скрала ў новага знаёмага каштоўнасці і чайны сервіз.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 50-гадовы мужчына, скарыстаўшыся адсутнасцю жонкі, вырашыў запрасіць у госці новую знаёмую. Пасля застолля гаспадар заснуў, пакінуўшы ў адзіноце 57-гадовую госцю, чым жанчына і скарысталася. Сыходзіць з пустымі рукамі яна не захацела, таму, агледзеўшы кватэру, знайшла каштоўнасці і чайны сервіз гаспадыні, з чым і пакінула памяшканне.

Неўзабаве дадому вярнулася жонка мужчыны. Не знайшоўшы ўпрыгожванняў і сервіз, жанчына запатрабавала ад мужа тлумачэнняў, але, не дамогшыся выразнага адказу, звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Мужчына распавёў праваахоўнікам аб госці, аднак дадзеных яе назваць не змог, бо быў знаёмы з ёй толькі адзін вечар. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў жанчына была знойдзена і затрымана. Як аказалася, выкрадзеную маёмасць тая схавала ў кустах каля вадасховішча Дразды. У далейшым яна планавала прадаць упрыгажэнні, а атрыманыя грошы выдаткаваць на ўласныя патрэбы. Прычыненая шкода склала каля 400 рублёў. Вядома, што раней жанчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.