Вы тут

"Наша кавярня" на 100 чалавек адкрылася ў БДПУ


Яна размясцілася ў навучальным корпусе № 5 па вул. Магілёўская, 37, дзе вучацца студэнты факультэтаў пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання.


Разлічаная на 100 чалавек кавярня мае ўнікальны дызайн. Аўтары праекта прытрымліваліся мінімалізму, выкарыстоўвалі элементы эка- і скандынаўскага стылю. Колеравая гама сцен і падлогі натуральная. Пры афармленні выкарыстоўваўся пясочны, травяны, тэракотавы і белы колеры. Яркімі элементамі сталі мэбля і дэкаратыўныя пано, на якіх намаляваны стылізаваныя дзікія жывёлы. Кавярню ўмоўна можна падзяліць на некалькі зон, кожная з якіх мае сваё каляровае афармленне.

Абсталявана кавярня самай сучаснай і стыльнай мэбляй. Для камфортнага размяшчэння наведвальнікаў тут ёсць як абедзенныя сталы, разлічаныя на чатыры і шэсць персон, так і барныя стойкі. Наведвальнікам прапануюць здаровае і разнастайнае меню: першыя і другія гарачыя стравы, салаты, свежую выпечку ўласнай вытворчасці, дэсерты, напоі, каву.

“Наша кавярня” па вуліцы Магілёўская, 37 стане чацвёртай па ліку кавярняй у БДПУ. У 2016 годзе ў навучальных карпусах педагагічнага ўніверсітэта была адкрыта "Дашкольная кавярня” (вул. Кабушкіна, 59 а), а ў 2017 годзе першых наведвальнікаў прыняла “Наша кавярня” (вул. Ф. Скарыны, 13). Таксама “Наша кавярня”  працуе ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе праспект Незалежнасці, 1.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».