Вы тут

Сёння летняе надвор'е адыграе апошні акорд


З такім цёплым надвор'ем, якое выдалася ў першай палове верасня, Беларусі шанцуе нячаста — адзін раз на дзесяць-пятнаццаць гадоў. Сярэднясутачная тэмпература паветра перавышала норму на 2-4 градусы. Здавалася б, цёплы верасень і халодны ліпень памяняліся месцамі, але... Восень пачне свой імклівы наступ без пераходнага перыяду. Пра тое, што нас чакае ў будучыя выхадныя, расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння летняе надвор'е адыграе апошні акорд. Вобласць павышанага атмасфернага ціску пачне здаваць свае пазіцыі ў другой палове дня, калі да паўночна-заходніх межаў падыдзе франтальны падзел. Там чакаюцца невялікія дажджы, на астатняй тэрыторыі ападкаў не будзе. Удзень паветра прагрэецца ад 17 да 25 градусаў цяпла.

І ўжо ў суботу абстаноўка істотна пераменіцца. На поўначы Атлантыкі ўтварыўся цыклон. Халодны фронт ад яго і прынясе нам восень. Хоць дажджы пройдуць уначы — месцамі, а ўдзень — толькі па паўночным усходзе, камфорту стане прыкметна меней. Вецер будзе заходні і паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах — да моцнага. Слупок тэрмометра адчувальна пойдзе ўніз. Уначы чакаецца ад 7 да 12 са знакам «плюс», а вось удзень толькі 13—20.

У нядзелю ж фронт набярэ сілу. Чакаецца воблачнае надвор'е. Дажджы, як і ў суботу, пройдуць пераважна па паўночным усходзе, паветра працягне яшчэ мацней выхалоджвацца — уначы будзе ўсяго 3–9 цяпла. Удзень жа роскід тэмператур будзе даволі істотны: ад 10 градусаў цяпла па поўначы да цалкам камфортных 22 у паўднёва-заходніх раёнах. Вось так лета фактычна без бою здасць свае пазіцыі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Анатоля Клешчука

Загаловак у газеце: Восень бярэ верх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».