Вы тут

Сёння пачынаюцца вучэнні «Шчыт Саюза — 2019»


Вайскоўцы Беларусі і Расіі сёння пачнуць здаваць сур'ёзны тэст на боегатоўнасць. У Ніжагародскай вобласці на палігоне паблізу населенага пункта Муліна сёння пачынаюцца вучэнні «Шчыт Саюза — 2019».


Да месца падзей ужо прыбыло прыблізна 4 тысячы ваенных з Беларусі. На час вучэнняў яны будуць жыць ва ўладкаваных палявых лагерах, якія ўяўляюць сабой сучасны ваенны гарадок.

Сярод тэхнікі, адпраўленай на вучэнні, — больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў. Паветраны эшалон складуць паўтара дзясятка самалётаў і верталётаў.

Кіраваць вучэннямі будуць ад Беларусі першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў, а ад Расіі — камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Аляксандр Жураўлёў.

Нагадаем, што падобныя вучэнні праводзяцца раз на два гады па чарзе на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Легенда вучэння распрацавана з улікам аналізу магчымых варыянтаў узнікнення ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і разгортвання ваеннага канфлікту.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Да вучэнняў гатовы!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.