Вы тут

Прэзідэнт: Візіт наследнага прынца Абу-Дабі надасць дынаміку эканамічным адносінам краін


Такую думку Аляксандр Лукашэнка выказаў падчас перамоў з шэйхам Мухамедам бен Заід аль-Нахаянам. «Я ўпэўнены, што ваш цяперашні візіт у Беларусь надасць сур'ёзную дынаміку гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным адносінам. Мы знойдзем кірункі нашага супрацоўніцтва. Тым больш закрытых тэм і сфер у адносінах паміж Эміратамі і Беларуссю няма», — канстатаваў Прэзідэнт.


Наследны прынц Абу-Дабі, намеснік вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян упершыню прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. Для яго сустрэчы падрыхтавалі ўрачыстую цырымонію з удзелам роты ганаровай варты і ваеннага аркестру. У выкананні музыкантаў прагучалі гімны абедзвюх краін. Пасля чаго Прэзідэнт і шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян павіталі  членаў афіцыйных дэлегацый і накіраваліся на перамовы ў камінны зал Палаца Незалежнасці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго з шаноўным госцем звязваюць добрыя, сяброўскія адносіны, і ён вельмі рады сустракаць шэйха ў Беларусі. «Вы толькі што сказалі, што вам спадабалася ў Беларусі, спадабаліся нашы людзі. У любы час, на любы тэрмін прыязджайце да нас адпачыць. Тым больш лета, ды і пачатак восені ў вас з нашага пункту гледжання часы жорсткія, — пад 40 градусаў, а часам і больш», — сказаў Прэзідэнт.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі ў эканамічных, палітычных і  дыпламатычных адносінах паміж краінамі няма ніякіх праблем і спрэчных пытанняў. «Я ўпэўнены нашы адносіны будуць у такім жа сяброўскім кірунку развівацца», — удакладніў кіраўнік краіны.

Як неаднойчы ўжо заяўляў Прэзідэнт Беларусі, фундаментам любых палітычных адносін з'яўляецца эканоміка, гандлёвыя адносіны. У гэтым плане краінам ёсць яшчэ над чым працаваць. Таваразварот Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у 2018 годзе склаў 72,3 мільёна долараў ЗША. У студзені-ліпені бягучага — 55,1 мільёнаў, пры станоўчым сальда беларускага боку. За мінулы год бізнес ААЭ інвеставаў у беларускую эканоміку 44 мільёны долараў.

У сваю чаргу шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян падзякаваў  беларускі бок за шчыры прыём. Ён акцэнтаваў увагу, што  пабываў у шматлікіх краінах, але менавіта тут адчувае сябе як дома.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.