Вы тут

У Ташкенце выдадзены калектыўны зборнік твораў паэтаў Беларусі


Працягам у развіцці беларуска-узбекскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе стала выданне ў Ташкенце калектыўнага зборніка твораў паэтаў Беларусі.


«Добры дзень, краіна дабрыні!» — так называецца кніга вершаў, у якой на ўзбекскай мове гучаць творы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, Навума Гальпяровіча, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Леаніда Дранько-Майсюка, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі. Перакладчыкам усіх падборак выступіў Мінжахіддзін Мірзо. Вядомы ва Узбекістане паэт і перакладчык — яшчэ і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Узбекістана.

Наклад кнігі — 1000 экзэмпляраў. Асноўнаму зместу паэтычнага зборніка папярэднічае грунтоўная прадмова Мінжахіддзіна Мірзо, прысвечаная ўвогуле развіццю беларуска-ўзбекскіх гуманітарных, культурных адносін. У ёй згадваюцца і імёны тых беларускіх літаратараў, якія і самі першымі адкрывалі Узбекістан, і з творамі якіх у перакладзе на родную мову ўзбекскі чытач пазнаёміўся найперш, — Мікола Хведаровіч, Іларыён Барашка, Пятро Глебка, Янка Купала. Кніга «Добры дзень, краіна дабрыні!» выйшла ў свет у серыі «Беларуская паэзія». Значыць, і іншых сучасных паэтаў нашай Беларусі адкрые для сябе ў найбліжэйшай будучыні ўзбекскі чытач.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.