Вы тут

Абраны найлепшы паштальён


З 11 па 13 верасня ў Мінскім раёне праходзіў XXІІІ Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў аб'ектаў паштовай сувязі. 42 работніцы з усіх абласцей і Мінска спаборнічалі за званне найлепшай на ўзроўні краіны.


На фінальны этап яны прыехалі з ужо выкананым хатнім заданнем. Яно рыхтавалася на тэму «Паслуга года» і было прысвечана самым перадавым і запатрабаваным у насельніцтва прапановам пошты. Удзельніцы таксама прэзентавалі свае рэгіёны з дапамогай малых архітэктурных формаў. Але, акрамя творчасці, трэба было прадэманстраваць свае веды і ўменні як на тэарэтычным іспыце, так і на практычным занятку.

Галіна Бараноўская працуе паштальёнам 5-га разраду ў аддзяленні № 7 у Мазыры. Яна сёлета стала найлепшай у краіне па сваёй прафесіі.

— Думаю, што мне вельмі пашанцавала. Перад рэспубліканскім этапам у нас жа яшчэ быў абласны, — згадвае жанчына. — Мы там паказвалі свае ўменні: абслугоўванне па сваім участку, выдачу пенсій, паштовых адпраўленняў... Здавалася б, на іспыце я раблю тое ж самае, што і кожны рабочы дзень, але вось такая прыемная нечаканасць здарылася. Працую я на пошце ўжо сем з паловай гадоў. Прыйшла сюды, таму што падабаецца быць у кантакце з людзьмі. Яны на маім участку вельмі добразычлівыя. Праўда, жылога сектара не так шмат — у маёй зоне абслугоўвання жыве каля 700 чалавек. Пажылыя людзі вельмі чакаюць лістоў ад сваіх сваякоў, якія жывуць у іншых краінах, толькі іх прыходзіць няшмат. Але затое вельмі актыўна перапіску вядуць арганізацыі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.