Усё пачынаецца з кахання... Гэтыя словы сталі галоўнай думкай і адлюстраваннем свята ўрачыстага адкрыцця будынка, плошча якога пасля аднаўлення павялічылася ўдвая. За 50 гадоў тут зарэгістравалі больш як 116 тысяч нараджэнняў і звыш за 58 тысяч шлюбаў.
Святочнае мерапрыемства сталася падарункам не толькі жыхарам Першамайскага раёна, але і ўсяму Мінску і нават краіне, заўважыў міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі падчас урачыстага адкрыцця ЗАГСа і выказаў спадзяванне, што прыгожы будынак стане папулярным у маладажонаў:
— Гэта не проста памяшканне, дзе працуюць людзі. З дзейнасцю ЗАГСаў звязаны знакавыя з’явы жыцця: шлюб, рэгістрацыя нараджэння дзяцей, святкаванне юбілеяў...
Пачэсныя госці выпусцілі ў неба белых галубоў, якія сімвалізуюць сабой мір, спакой і каханне ў знак таго, каб у адноўленых памяшканнях адбывалася яшчэ больш святаў, і па традыцыі перарэзалі чырвоную стужку.
Сімвалічны ключ ад будынка начальніку аддзела ЗАГС Мінска Юліі Вінаградавай уручыў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Ігар Кудрэвіч.
— Сённяшняе мерапрыемства асабліва знакавае, бо праходзіць у дзень нараджэння сталіцы і ў год, калі Першамайскаму раёну спаўняецца 50 гадоў, — падкрэсліў ён.
Пачэсным гасцям правялі экскурсію па ўрачыстых залах ЗАГСа, зазірнулі яны і ў «музычную гасцёўню», а ўжо пасля абеду тут адбылася першая пасля перапынку на рамонт рэгістрацыя шлюбу.
Ірына СІДАРОК
Фота аўтара
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.