Вы тут

20 тысяч «экалагічных» таксі


З’явяцца налета ў Пекіне.


Пекін плануе да канца наступнага года мець 20 тысяч таксі, якія працуюць на новых крыніцах энергіі, у рамках сваіх намаганняў па барацьбе з забруджваннем паветра, паведаміў старшыня Пекінскай асацыяцыі таксістаў Ван Цзяньхуа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

800 электрамабіляў былі перададзеныя мясцовым таксаматорным кампаніям ад Пекінскай электромабілебудаўнічай кампаніі (BJEV), яна з’яўляецца найбуйнейшым у Кітаі вытворцам транспартных сродкаў, якія працуюць на «чыстай’ энергіі.

Новыя «экалагічна чыстыя» таксі на адной зарадцы могуць праехаць 300 км, а замена на новыя батарэі запатрабуе ўсяго толькі тры хвіліны на станцыі замены акумулятараў, паведамілі ў BJEV. Кампанія ўжо пабудавала ў горадзе 100 станцый замены акумулятараў і ў наступным годзе створыць больш за 190 такіх станцый, сказаў Чжан Сіюн, генеральны дырэктар Пекінскай аўтамабілебудаўнічай кампаніі, мацярынскай кампаніі BJEV.

Пекін паскарае працэс замены 70 тысяч традыцыйных таксі на электрамабілі пасля таго, як сталічны ўрад летась апублікаваў план барацьбы з забруджваннем атмасферы, згодна з якім грамадскія транспартныя сродкі будуць ператвораныя ў электрычныя.

Кітай у апошнія гады прыкладае намаганні для садзейнічання распрацоўцы аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі з мэтай скарачэння забруджвання. Паводле прагнозу, у краіне да 2020 года колькасць падобнага роду аўтамабіляў дасягне 5 млн.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.