Вы тут

З-за кароткага замыкання ў сталічнай школе эвакуіравалі больш за 1300 чалавек


Сёння ранкам паступіла паведамленне аб магчымым узгаранні ў сярэдняй школе на вуліцы Панамарова ў Мінску. У будынку спрацавала пажарная сігналізацыя, якая перадала інфармацыю ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС сталіцы.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні ратавальнікаў, высветлілася, што адбылося аплаўленне ізаляцыі электраправодкі ў электрашчытавой на першам паверсе трохпавярховага будынка школы. Адміністрацыяй навучальнай установы да гэтага моманту ўжо былі эвакуіраваны 53 класы школьнікаў (1250 дзяцей) і 100 настаўнікаў і членаў персаналу школы, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

Пажар быў ліквідаваны да прыбыцця ратавальнікаў: у памяшканні электрашчытавой адбылося самазатуханне ў электрашчыце. Як мяркуецца, прычына здарэння -- кароткае замыканне. У выніку ніхто не пацярпеў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.