Вы тут

Беларусы змогуць забараніць дастаўку рэкламных буклетаў у свае паштовыя скрыні


Беларусы змогуць забараніць рэкламадаўцам або распаўсюднікам дастаўку рэкламных буклетаў у свае паштовыя скрыні. Такую норму будуць утрымліваць папраўкі ў рэкламнае заканадаўства, інфармуе БЕЛТА.


Як удакладніў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў, друкаваная рэклама, якая раздражняе многіх, будзе дастаўляцца да таго часу, пакуль спажывец не праінфармуе пастаўшчыка аб жаданні адмовіцца ад яе атрымання. Паведаміць пра сваё нежаданне атрымліваць рэкламныя буклеты грамадзянін можа пісьмова (звычайным лістом або паведамленнем на электронную пошту), а таксама па тэлефоне ці размясціўшы на паштовай скрыні спецыяльную налепку.

Акрамя таго, згодна з папраўкамі, распаўсюджваць рэкламу шляхам сотавай або стацыянарнай тэлефоннай сувязі, а таксама па электроннай пошце можна будзе толькі са згоды абанента або адрасата. Дадзеную згоду неабходна будзе аформіць у пісьмовым выглядзе або ў форме электроннага дакумента.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.