Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеі ў свеце спорту.


1. Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі перамогу ў другім матчы дамашняй серыі, на апошняй хвіліне нанёсшы паражэнне магнітагорскаму «Металургу» — 3:2.

Фота БелТА.

Пасля гэтай сустрэчы мінчане правядуць на лёдзе «Мінск-Арэны» яшчэ два паядынкі: 18 верасня — з хабараўскім «Амурам» і 21 верасня — з фінскім «Ёкерытам» з Хельсінкі.

Нагадаем, свой 12-ы сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе «зубры» пачалі з трох паражэнняў запар, саступіўшы дома ніжнекамскаму «Нафтахіміку» (2:4), а ў гасцях — маскоўскаму «Дынама» (2:3) і «Сочы» (4:5). Першую перамогу «зубры» адсвяткавалі, абыграўшы ў Маскве хакеістаў «Спартака» з лікам 5:4, але няўдала пачалі новую дамашнюю серыю, саступіўшы «Сібіры» (2:3).

2. Прайшлі матчы 21-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Салігорскі «Шахцёр» адолеў на выездзе футбалістаў «Іслачы» з мінімальнай перавагай 1:0, мінскае «Дынама» перайграла на сваёй арэне гасцей са «Слуцка» — 2:1. У Мазыры мясцовая «Славія» і сталічны «Энергетык-БДУ» згулялі ўнічыю — 2:2. Раней футбалісты брэсцкага «Дынама» разграмілі ў сябе дома «Мінск» — 3:0, а барысаўскі БАТЭ перайграў на сваёй арэне «Гарадзею» — 2:1. Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у сябе дома адолела гродзенскі «Нёман» з мінімальнай перавагай — 1:0.

Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Брэст) — 51 ачко (20 матчаў), БАТЭ — 46 (19), «Шахцёр» — 46 (19), «Дынама» (Мінск) — 40 (20), «Тарпеда-БелАЗ» — 35 (21), «Іслач» — 34 (21).

3. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова няўдала стартаваў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. У першай гульні папярэдняй групы В чэмпіёны Беларусі нечакана саступілі ў гасцях партугальскаму «Порту». Першую палову брастаўчане правялі выдатна і сышлі на перапынак з перавагай у шэсць мячоў — 15:9, але ў другім тайме дазволілі сапернікам не толькі дагнаць сябе, але і выйсці наперад — 27:25.

Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў завершыцца ў канцы лютага 2020 года, пасля чаго па шэсць найлепшых камандаў выйдзе ў плэй-оф, прычым клубы, якія фінішуюць першымі, адразу трапяць у чвэрцьфінал, а астатнія — у 1/8 фіналу. Апошнія чатыры сезоны брастаўчане нязменна выходзяць у 1/8 фіналу, але далей пакуль не прасоўваліся.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Важная перамога на апошняй хвіліне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».