Вы тут

З Кыргыстана спрабавалі вывезці рубін вагой 11,6 кілаграма


З Кыргыстана спрабавалі незаконна вывезці чырвоны корунд (неапрацаваны рубін) вагой 11,6 кілаграма, паведаміла fergana.agency са спасылкай на 24.Kg і Дзяржаўную пагранічную службу краіны.


Фота: ДТС Кыргыстана.

Камень, ня задэклараваны на мытні, знаходзіўся ў багажы грамадзяніна Кіргізіі з ініцыяламі А. уулу Р. Ён спрабаваў пакінуць краіну праз бішкекскі аэрапорт Манас. Кошт канфіскаванага мінерала ацэньваецца ў $ 500 тысяч.

Варта адзначыць, што найбуйнейшы рубін, вядомы цяпер, называецца "Раджа Ратна" і важыць 459 грамаў (2475 карат). Уладальнікам рубіну з'яўляецца адвакат з Індыі, які атрымаў яго ў спадчыну. Паводле адных звестак, камень быў знойдзены на тэрыторыі Югаславіі і да апрацоўкі важыў 1,4 кілаграма (7000 карат). Па іншых дадзеных, "Раджа Ратна" быў знойдзены дзесьці ў раёне Шры-Ланкі, стаў сямейнай рэліквіяй і з таго часу ніколі не пакідаў тэрыторыі Індыі.

Звычайна ж вага рубінаў невялікая, камяні вагой 6-8 грамаў (30-40 карат) ужо лічацца буйнымі. У Кыргыстане маюцца два радовішча чырвоных корунд, абодва яны знаходзяцца ў Баткенскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.