Вы тут

Жыхар Калінкавіч вынес з чужога дома заплечнік з буйной сумай грошай


Паведамленне аб крадзяжы паступіла яшчэ 26 жніўня ў дзве гадзіны ночы ад 34-гадовага непрацуючага жыхара райцэнтра. Напярэдадні познім вечарам гаспадар прыватнага домаўладання сустракаўся з таварышамі. Пасля іх сыходу дзверы не зачыніў. А другой гадзіне ночы ён звярнуў увагу, што знікла сумачка жонкі, якая знаходзілася на паліцы каля дзвярэй. Пасля нядоўгіх пошукаў яе знайшлі недалёка ад уваходу ў хату. Мяркуючы па ўсім, у ёй хтосьці паспеў гаспадарыў. З яе прапаў залаты пярсцёнак. А калі на вуліцы выявілі прыстаўленую да плота лаўку, зразумелі, што дом наведваў няпрошаны госць.


Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, гаспадар тут жа кінуўся ў зацішнае месца ў пакоі, дзе трымаў у заплечніку немалыя зберажэнні. Але таго там не аказалася. Прыехаўшым па выкліку праваахоўнікам ён распавёў, што там знаходзілася 5000 долараў ЗША, 25000 беларускіх і 300000 расійскіх рублёў. У эквіваленце -- больш за 21 тысячу долараў.

Аператыўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС з калегамі з РАУС правялі значны аб'ём работы па ўстанаўленні асобы злачынцы. І хоць падазрэнне выпала на аднаго з раней судзімых за крадзеж, які ў мінулым годзе вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, прамых доказаў яго дачынення да крадзяжу адразу здабыць не ўдалося. Ды і сам ён, пачуўшы пэўную цікавасць да яго з боку сышчыкаў, затаіўся.

Днямі жыхар Калінкавіч прыехаў у Гомель на кансультацыю ў абласную клінічную бальніцу. А затым, пагуляўшы па горадзе, зайшоў у аддзяленне банка. А на выхадзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Даставіўшы ў РАУС, дагледзелі змесціва заплечніка. А там -- 6 тысяч долараў і каля 2 тысяч беларускіх рублёў. Перад такімі доказамі 39-гадоваму мужчыну нічога не заставалася, як прызнацца ў здзяйсненні крадзяжу.

Частка выкрадзенага канфіскавана. Некаторую суму зламыснік паспеў выдаткаваць на элітнае спіртное і прадукты. Дарыў кветкі дзяўчатам і нават даў у доўг знаёмаму.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.