Вы тут

У Івацэвіцкім раёне пад коламі трактара загінуў жывёлавод


Учора, 16 верасня, паблізу вёскі Гутка Івацэвіцкага раёна ў выніку счаплення даільнай станцыі з трактарам загінуў чалавек, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху трактара "Амкадор" адбылося разлучэння счэпнай прылады з універсальнай даільнай станцыяй.

У момант ажыццяўлення жывёлаводам счэпкі станцыі з трактарам, 50-гадовы кіроўца, кіруючы транспартным сродкам і ажыццяўляючы рух заднім ходам, не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў наезд на мужчыну.

У выніку здарэння 48-гадовы жывёлавод атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём. Кіроўца цвярозы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».