Вы тут

ЗША і Беларусь вяртаюць паслоў


ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў. Пра гэта сёння заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БЕЛТА.


"Я хацеў бы перадаць прывітанне ад дзяржсакратара, які папрасіў мяне прыехаць, каб прысутнічаць на важным гістарычным моманце нашых двухбаковых адносін. Пасля нашай сустрэчы мы зробім аб'яву, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў", - сказаў Дэвід Хэйл.

"Мы згодныя з вамі, што тое становішча рэчаў ненатуральнае, ненармальнае. І мы рады, што гэта канчаецца. Мы закрываем гэты раздзел па прычыне тых крокаў, якія ваша краіна і вы асабіста зрабілі. Таксама адзначаем тое бачанне, якія вы прынялі на ўзбраенне - большай разнастайнасці як ва ўнутраных справах, так і ў адносінах з навакольным светам. Мы вельмі моцна падтрымліваем гэта бачанне і зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам на гэтым шляху", - падкрэсліў намеснік дзяржсакратара ЗША.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».