Вы тут

Убачыў свет зборнік беларускіх народных казак «Не сілай, а розумам»


Накладам у 1000 экзэмпляраў у «Мастацкай літаратуры» ўбачыў свет зборнік беларускіх народных казак «Не сілай, а розумам». Серыйная пазнака наступная — «Сямейнае чытанне».


Ва ўступным «Слове да бацькоў» чытаем: «Дарагія сябры! Вы разгарнулі цудоўную кнігу, выдадзеную ў межах сацыяльна-творчага праекта Беларускага саюза жанчын «Сямейнае чытанне». Гэты праект распачаты пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — садзейнічаць умацаванню маральных каштоўнасцяў сям'і і грамадства, узмацненню ролі чытання і кнігі ў выхаванні дзяцей і падлеткаў. Чытанне і кнігі — найвялікшыя каштоўнасці. З імі ў кожную сям'ю ўваходзяць найлепшыя спадарожнікі жыцця — імкненне да новых ведаў, працалюбства, узаемадапамога, жаданне рабіць сваё наваколле прыгожым і асэнсаваным».

Дванаццаць народных казак, кожная з якіх вучыць жыццёвай мудрасці і ўзвышае чалавека ў дарозе да вяршынь дабрыні і справядлівасці, выдатна праілюстраваны Надзеяй Барай, Віталем Дударэнкам, Уладзімірам Даўгялам, Марыяй Каратаевай, Аленай Каравай-Лойка, Андрэем Пазняком. Знаёмства з кнігай «Не сілай, а розумам» — гэта яшчэ і выключная асалода ад твора паліграфічнага, кнігавыдавецкага мастацтва.

— Мяркуем, што праект, прапанаваны да рэалізацыі Беларускім саюзам жанчын, — кажа дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, — стане праектам, які пашырае прастору дзіцячага чытання. Да канца года ў серыі «Сямейнае чытанне» збіраемся выдаць яшчэ некалькі кніг. Спадзяёмся і на іх шырокую прэзентацыю ў школах і бібліятэках краіны.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.