Вы тут

У БДУ распрацавана дарожная карта па прасоўванні ў міжнародных рэйтынгах


Стратэгічная задача – уваходжанне ў 1% найлепшых універсітэтаў свету.    


Днямі  ў Ліцэі БДУ адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта. Рэктар БДУ Андрэй Кароль назваў месца правядзення Савета не выпадковым. У бліжэйшы час прыярытэтным стане ўзаемадзеянне і шчыльная інтэграцыя БДУ і юрыдычных структур універсітэцкага комплексу па самых розных напрамках.

Сярод ключавых задач на 2019-2020 навучальны год Андрэй Кароль згадаў якаснае задавальненне адукацыйнага заказу з боку студэнтаў; выбудоўванне кадравай палітыкі з апорай на рэальныя дасягненні ўсіх катэгорый супрацоўнікаў; стварэнне цэласнай сістэмы эфектыўнага ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў; дасягненне мэтаў выхаваўчай і ідэалагічнай працы.

Як адзначыў кіраўнік БДУ, вызначэнне задач на бягучы навучальны год напрамую залежыць ад аб'ёму дасягнутага за справаздачны перыяд. Да станоўчых вынікаў мінулага навучальнага года рэктар аднёс аптымізацыю спецыяльнасцяў з акцэнтам на развіццё перспектыўных напрамкаў, узмацненне крэатыўнага кампанента ў змесце адукацыі. На дадзены момант распрацаваны якасны кантэнт для электроннага навучання, абноўленыя фонды ацэначных сродкаў, зменены навучальныя планы для забеспячэння практыкаарыентаванай падрыхтоўкі.

Для студэнтаў ствараюцца ўмовы па вывучэнні дадатковых дысцыплін на іншых факультэтах і атрымання спецыяльных стыпендый. У лік паказальных вынікаў увайшлі адкрыццё сумеснага беларуска-кітайскага інстытута БДУ-ДПУ, паспяховае правядзенне акрэдытацыі і сертыфікацыйнага аўдыту ВНУ. Актыўна рэалізуецца стратэгія лічбавай трансфармацыі БДУ, укаранёныя электронныя заліковая кніжка, расклад, часопіс куратара і індывідуальны план выкладчыка. Створаны вучэбна-навукова-вытворчыя кластары, чакаецца рост колькасці выкладчыкаў з навуковымі ступенямі. Распрацаваны пакеты дакументаў па ўкараненні новых англамоўных праграм магістратуры, дарожная карта па прасоўванні БДУ ў міжнародных рэйтынгах.

Адзначаецца рост экспарту адукацыйных паслуг і даходаў ад аказання дадатковых паслуг структурамі БДУ. Гэта абумоўлівае ў першую чаргу рост заробкаў прафесарска-выкладчыцкага саставу за кошт заробленых сродкаў.

Таксама рэктар нагадаў пра набліжэнне знакавай для ўсёй краіны даты – стагадовага юбілею БДУ. У бягучым годзе запланавана распрацаваць нарматыўна-прававы акт “Аб святкаванні 100-годдзя заснавання БДУ” і  ​​зацвердзіць план падрыхтоўкі і правядзення юбілейных мерапрыемстваў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.