Вы тут

Cустрэнемся ў Магілёве


Чарговы Пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Магілёве 3—4 кастрычніка. З абодвух бакоў — беларускага і расійскага — у яго рабоце возьмуць удзел па 35 пісьменнікаў. Падобныя форумы ладзяцца штогод.


Міжнародны саюз грамадскіх аб’яднанняў «Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы» быў створаны ў снежні 2009 года пры падтрымцы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, вядомых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, духавенства. Гэтая грамадская арганізацыя аб’ядноўвае найлепшыя літаратурныя сілы дзвюх дзяржаў, а творчасць пісьменнікаў служыць паразуменню і ўмацаванню дружалюбных сувязяў паміж народамі.

Сведчаннем таму — выдадзеныя сумесна кнігі, літаратурныя пераклады, круглыя сталы, выстаўкі, конкурсы. Прыемна, што прэзентацыі беларускіх аўтараў праходзяць у Расіі, расійскіх — у Беларусі. За час існавання Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы яго шэрагі павялічыліся з 300 да 1250 чалавек, што сведчыць аб аўтарытэтнасці арганізацыі.

— Пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы будзе прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі і 75-годдзю Вялікай Перамогі. Тэма Вялікай Айчыннай вайны па-ранейшаму застаецца найбольш актуальнай у сучаснай літаратуры абедзвюх краін, — зазначае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. — З нагоды адметных дат з боку пісьменніцкай грамадскасці будзе выказаны голас у абарону міру з асуджэннем пагроз кіраваць светам ваеннай сілай. Творцы выступяць супраць спроб абяліць фашызм, перайначыць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Будзе прыняты зварот пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з заклікам зрабіць усё магчымае для захавання міру і спакою на зямлі.

Да таго ж у межах пленума на Буйніцкім полі пройдзе патрыятычная акцыя з удзелам моладзі, працоўных калектываў Магілёва. Тут жа адбудзецца сімвалічнае ўзяцце зямлі з месца воінскай славы для далейшай яе закладкі ў крыпце храмапомніка Усіх Святых у Мінску.

Да ўдзелу ў Пленуме Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.