Вы тут

«Золата» і «бронзу» заваявалі беларускія школьнікі


«Золата» і «бронзу» заваявалі беларускія школьнікі на XІІІ Міжнароднай алімпіядзе па навуках аб Зямлі (ІESO 2019) у Паўднёвай Карэі.


Залатой узнагародай у складзе міжнароднай каманды ў практычным туры ўганараваны дзевяцікласнік віцебскай гімназіі № 2 Дзмітрый Міхаська. А вучань 9 класа брэсцкай гімназіі № 1 Дзяніс Рабчук стаў бронзавым прызёрам у індывідуальным заліку.

У склад нацыянальнай зборнай таксама ўвайшлі дзесяцікласнікі гродзенскай гарадской гімназіі Уладзіслаў Вайняловіч і гомельскай гімназіі № 10 Аляксандр Шпакоўскі.

Хлопцы выступалі пад кіраўніцтвам дэкана факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дзмітрыя Курловіча і дацэнта кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін ВНУ Людмілы Факеевай. Таксама падрыхтоўкай беларускіх школьнікаў займаліся супрацоўнікі Інстытута геалогіі Навукова-практычнага цэнтра па геалогіі.

Усяго ў алімпіядзе прыняло ўдзел больш за 160 школьнікаў з 43 краін свету. Навучэнцам прапаноўвалася вызначыць мінералы і горныя пароды, выявіць небяспечныя геолага-геамарфалагічныя працэсы, адказаць на пытанні, звязаныя са змяненнем клімату, берагавымі працэсамі, якасцю водных рэсурсаў і іншыя.

XІV Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі пройдзе ў 2020 годзе ў Расіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.