Вы тут

Гранты на экалагічнае навучанне прапануюць беларусам


Іх прапануюць дзесяці беларусам прадпрыемства «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» і рух «Мэта-99» у рамках кампаніі «Пакед, пакет». За тры месяцы ў цэнтры «Экастарт» студэнтаў навучаць, як прыбраць са свайго жыцця лішкі пластыку і шкодных адходаў.


Для большасці навучэнцаў вучоба платная. Каб стаць свядомым у трэндавым кірунку есо-frіеndlу спосабу жыцця і атрымаць магчымасць займацца бясплатна, неабходна да 22 верасня запоўніць анкету і апублікаваць у Іnstаgrаm здымак з любімай шматразовай сумкай для пакупак пад хэштэгам #покедпакет.

У ліпені арганізатары кампаніі «Пакед, пакет» правялі краудфандынг, дзе прапанавалі набыць экаторбу па цане пластыкавага пакета. Лот коштам адзін рубель складаўся з пяці шопераў розных формаў і памераў: ад мініяцюрнага клатча да торбы, у якую змесціцца 10-кілаграмовы кавун. За сем гадзін прадалі больш за тры тысячы сумак. Сабраныя грошы і пойдуць на гранты для дзесяці матываваных на экаадукацыю беларусаў.

— У школе мы ўсе вывучалі базавыя прадметы. Аднак мала хто выкарыстоўвае, напрыклад, матэматычныя веды, каб падлічыць, колькі лішняга пластыку ён выкарыстоўвае. Або ўзяць веданне моў — каб замяніць чарговы пакет прыстойным шматразовым «сінонімам»: авоська, шопер, заплечнік, — кажа Наталля ГРЫНЦЭВІЧ, дырэктар ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». — Мы рады дапамагчы ініцыятыўным маладым людзям атрымаць экалагічную адукацыю бясплатна за кошт грантаў ад краўдфандынг-акцыі, якая атрымала такі водгук сярод беларусаў.

Падчас навучання студэнтам прапануюць інфармацыйныя экскурсіі, жывыя інтэрактыўныя сустрэчы, размовы з экспертамі, анлайн-платформу для навучання і доступ да калекцыі матэрыялаў па ахове навакольнага асяроддзя. Любое ўласнае экалагічнае мерапрыемства ад навучэнцаў вітаецца і падтрымліваецца.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Тры тысячы экаторбаў за сем гадзін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?