Вы тут

​Сёння ўвечары стане вядома імя прадстаўніка нашай краіны на дзіцячым «Еўрабачанні-2019»


Конкурс пройдзе 24 лістапада ў польскім Глівіцы.


Дакладней, імя прадстаўніцы. Бо каму б з дзесяці выступоўцаў фінальнага гала-канцэрта, які пакажуць у прамым эфіры каналы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» і ў анлайн-трансляцыі сайт www.tvr.by, ні аддалі свае сімпатыі гледачы і прафесійнае журы, гэта на 100 працэнтаў будуць дзяўчаты.

Елізавета Міснікава, Анастасія Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, гурт Monkey Tops, Сафія Храловіч, Сафія Рустамава, гурт «Зефір», Арына Пехцерава і Марыя Ермакова — менавіта ў такім парадку канкурсанткі выйдуць на сцэну ў студыі «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі. У якасці спецыяльных гасцей выступяць таксама прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» ў розны час: адкрывальніца гэтай гісторыі Вольга Сацюк, Аляксандр Мінёнак, Хелена Мерааі і Даніэль Ястрэмскі.

Пераможца нацыянальнага адбору па традыцыі атрымае не толькі пуцёўку на міжнародны творчы форум, але і спецыяльную ўзнагароду — «еўравізійнае» сэрца, вырабленае на шклозаводзе «Нёман». Прызавая статуэтка, сабраная з асобных каляровых частак на крышталёвую падстаўку, важыць амаль тры кіло і вырабляецца ўручную. Астатніх фіналістаў, зрэшты, таксама чакаюць падарункі — дыпломы, салодкія сюрпрызы і сертыфікаты ад партнёраў конкурсу.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Каго песня да «Еўрабачання» давядзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»