Вы тут

Хто стане сенатарам?


На Міншчыне ідзе вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.


У Мінскай вобласці праходзяць сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў раённых і гарадскога Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў па вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі сёмага склікання.

Сумесныя пасяджэнні адбыліся ў дзевяці раёнах вобласці. У ліку тых, хто ў будучыні зможа прадстаўляць інтарэсы рэгіёна ў верхняй палаце парламента, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла, дырэктар сярэдняй школы № 4 горада Маладзечна Каліна Капуцкая, старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюза Алена Зяблікава.

Учора, 19 верасня, пасяджэнні прайшлі яшчэ ў трох раёнах: Валожынскім, Нясвіжскім і Стаўбцоўскім. 20 верасня яны адбудуцца ў Клецкім, Капыльскім, Салігорскім. У Любані, Старых Дарогах, Слуцку, Дзяржынску, Смалявічах, Пухавічах і Уздзе вылучэнне кандыдатаў адбудзецца 24 верасня, у Мінскім раёне — на дзень раней.

Адпаведна з заканадаўствам, Мінскую вобласць у Савеце Рэспублікі павінны прадстаўляць восем сенатараў. Членаў верхняй палаты парламента выберуць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню вобласці.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».