Вы тут

Плошчы пладова-ягадных насаджэнняў плануюць абнавіць і пашырыць


Адпаведны комплекс мерапрыемстваў распрацаваны Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і ўзгоднены з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БЕЛТА.

Пра неабходнасць абнаўлення, пераспецыялізацыі і пашырэння пладова-ягадных насаджэнняў у рэгіёне ішла гаворка падчас рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Баранавіцкі раён сёлета 22 сакавіка. Гэтае пытанне трымае на кантролі старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, інвентарызацыя пладова-ягадных насаджэнняў, праведзеная мясцовымі ўладамі, паказала, што ў вобласці налічваецца 6,5 тысячы гектараў шматгадовых насаджэнняў, у тым ліку семечкавых — 4,4 тысячы, костачкавых — 0,1 тысячы, ягадных — 2 тысячы гектараў. План прадугледжвае эфектыўнае выкарыстанне гэтых плошчаў з улікам глебава-кліматычных асаблівасцяў рэгіёна і агратэхнічных умоў.

Святлана Яскевіч

Загаловак у газеце: Смачна і карысна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».