Вы тут

Як дэпутаты заахвочваюць насельніцтва ўдзельнічаць у эканоміцы рэгіёна


Па выніках сацыялагічнага апытання «На якіх напрамках трэба ў першую чаргу сканцэнтраваць дзейнасць дэпутатам мясцовых Саветаў» на першым месцы знаходзіцца добраўпарадкаванне двароў і населеных пунктаў (54,6 % апытаных), а таксама рамонт дарог (53,9 %), на другім — камунальныя праблемы ( 33,3 %) і сацыяльная абарона насельніцтва (31,9 %), на трэцім — транспартнае абслугоўванне (22,0 %) і жыллёвыя праблемы (21,3 %). З гэтымі лічбамі азнаёміў дэпутатаў падчас наведвання імі Бялыніцкага раёна старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК.


Вырашаем праблемы разам

— Задаволенасць насельніцтва якасцю забеспячэння іх паўсядзённай жыццядзейнасці шмат у чым залежыць ад якасці работы мясцовых Саветаў, — адзначыў Дзмітрый Харытончык. — Менавіта індывідуальны падыход да планавання развіцця кожнага раёна з улікам яго асаблівасцяў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, існуючых вытворчасцяў, кадравага патэнцыялу, фінансавых магчымасцяў дазволіць у поўнай меры павысіць эканамічны патэнцыял і ўзровень жыцця насельніцтва. Ва ўсіх раёнах вобласці распрацаваны планы развіцця да 2020 года, дзе ўсе параметры падмацаваны комплекснымі мерапрыемствамі ў разрэзе кожнай галіны і арганізацыі.

Асаблівую ролю ў рабоце Саветаў усіх узроўняў адыгрываюць органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (ОТГС). Яны прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі — арганізуюць жыхароў на ўдзел у суботніках для добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, вуліц, грамадзянскіх могілак, месцаў воінскіх пахаванняў. У Бабруйску і Магілёве, а таксама Бялыніцкім, Горацкім, Дрыбінскім, Касцюковіцкім, Мсціслаўскім, Чэрыкаўскім і іншых раёнах шырока выкарыстоўваецца такая форма, як долевы ўдзел жыхароў пры добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Добрыя вынікі паказала практыка правядзення выязных сумесных пасяджэнняў прэзідыума райсавета і райвыканкама з наведваннем аб'ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Падчас іх аналізуецца работа сельскагаспадарчых арганізацый, медыцынскага, гандлёвага, бытавога абслугоўвання, устаноў сацыяльнай сферы, абмяркоўваюцца задачы перспектыўнага развіцця, распрацоўваюцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў.

У мэтах занятасці

Філіял «Слаўгарадскі».

Саветамі дэпутатаў базавага ўзроўню актывізаваны намаганні па прыцягненні насельніцтва да праектнай дзейнасці, якая спрыяе вырашэнню важных сацыяльных і эканамічных праблем у раёнах. Летась у Краснапольскім раёне мясцовым фондам развіцця «Старт-Усход» рэалізаваны праект «Зялёная эканоміка саду — рэінвеставанне ў развіццё вёскі», які быў падтрыманы Праграмай малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. У рамках праекта ўзмоцнена база гадавальніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Пачапоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа», пасаджаны фруктовы сад у вёсцы Казелле. У 2019 годзе мясцовым фондам распачата рэалізацыя новай экалагічнай ініцыятывы «Зялёная эканоміка саду для будучага вёскі» ў рамках праекта «Уцягненне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыва рэалізуецца на тэрыторыі Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Быхаўскага раёнаў і прадугледжвае стварэнне сеткі з 10 рэсурсных цэнтраў па навучанні садоўніцтву і ўключэнні незанятых прышкольных участкаў і ўчасткаў асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян пад стварэнне міні-гадавальнікаў пладовых раслін і ягаднікаў. Бюджэт праекта складае больш за 117 тысяч долараў. На тэрыторыі Горскага сельсавета гэтага ж раёна распачата рэалізацыя ініцыятывы «Парастак» у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Гэты праект рэалізуецца з удзелам Слаўгарадскага, Быхаўскага, Клічаўскага і Чэрыкаўскага раёнаў і Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый. Ён накіраваны на развіццё тэрыторый і паляпшэнне занятасці і самазанятасці насельніцтва.

З верасня ў Краснаполлі пачаў дзейнічаць Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых, які быў створаны пры ўдзеле раённага Савета дэпутатаў і фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verbande.V.» (DVV Іnternatіonal) у Беларусі.

У Слаўгарадскім раёне рэалізуецца шэраг доўгатэрміновых сумесных з замежнымі партнёрамі праектаў.

І такіх прыкладаў шмат. Як паказвае практыка, ажыццяўленне праектнай дзейнасці на тэрыторыі раёнаў дазваляе паступова развіваць ініцыятыву грамадзян, далучаць іх да рашэння мясцовых праблем. Гэта спрыяе павышэнню грамадзянскай актыўнасці і дапамагае здымаць шэраг зваротаў у будучым, а выкарыстанне розных формаў работы па ўзаемадзеянні з выбаршчыкамі наладжвае даверныя адносіны паміж насельніцтвам і дэпутацкім корпусам.

У Краснапольскім лясгасе.

Рэзерв для эканомікі

На асаблівым кантролі застаецца рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Ва ўсіх раёнах вобласці, а таксама Магілёве і Бабруйску працуюць пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі гэтай работы. У сваёй дзейнасці яны практыкуюць выязныя пасяджэнні, міні-кірмашы вакансій. Асноўная работа камісій накіравана на ўцягненне незанятага насельніцтва ў эканоміку раёнаў, стымуляванне самазанятасці грамадзян, правядзенне шырокай інфармацыйна-растлумачальнай работы. З моманту стварэння камісій на пасяджэннях разгледжаны справы больш чым 43 тысяч грамадзян. Непасрэдна камісіямі працаўладкавана 1335 чалавек, у два разы павялічылася колькасць фізічных асоб, якія пажадалі легалізаваць сваю дзейнасць. Працягваецца работа па аналізе сітуацыі з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў базе даных са статусам «не заняты ў эканоміцы». Вялікую частку не занятых у эканоміцы складаюць мужчыны — 68,2 %. Сярэднестатыстычны партрэт грамадзяніна, які не працуе, выглядае наступным чынам: мужчына ва ўзросце ад 31 да 40 гадоў з базавай або агульнай адукацыяй, са стажам работы ад 5 да 20 гадоў і перыядам выплаты адлічэнняў у ФСАН ад 5 да 15 гадоў. Гэтая людзі наш пэўны рэзерв, за які неабходна «пазмагацца», каб вярнуць іх у эканоміку вобласці.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Пункты росту для сельскай эканомікі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.