Вы тут

Слаўная кампанія: рэANIMAцыя, ІІ тур


Слаўная кампанія: рэANIMAцыя, ІІ тур

Фінал хутка!

ІІ тур конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, завяршае збор твораў 31 кастрычніка. Часу застаецца не так і шмат, але і не так ужо мала. Застаецца пераглядзець, перачытаць, перапісаць, пераправерыць, пераадолець, перастварыць. Пераадолець апошнія страхі-сумненні, каб адчуць у сабе сілы перастварыць біяграфію слаўнага чалавека мінуўшчыны.

Нагадаем, што на адрас арганізатараў паступілі 32 заяўкі. Узрост удзельнікаў — ад 14 да 61 года. Школьніца, аспірант, маладая мама, прадстаўнікі навукова-даследчыцкай, культурнай і сацыяльнай сфер, перакладчыкі, журналісты, рэдактары друкаваных СМІ і інтэрнет-рэсурсаў, выкладчыкі, студэнты-філолагі, студэнты-гісторыкі, студэнты-юрысты. Слаўная кампанія, іншымі словамі. Пра Кастуся Каліноўскага пішуць пяць канкурсантаў, пра Франца Савіча — чатыры, па тры ўдзельнікі задзейнічаны ў стварэнні жыццяпісаў Войслава Савіч-Заблоцкага, Уладзіслава Сыракомлі, Адама Гурыновіча, Элізы Ажэшкі і Зофьі Манькоўскай; па двое адначасова выводзяць мастацкія біяграфіі Вінцэся Каратынскага, Альгерда Абуховіча і Францішка Багушэвіча, зусім без “канкурэнтаў” працуюць тыя, хто ўзяўся за вывучэнне лёсаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.

Паколькі конкурс праводзіцца пад патранатам арганізатараў — кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ і рэдакцыі часопіса «Маладосць», — некаторыя ўдзельнікі выкарысталі сваё права выслаць твор для папярэдняга прачытання і атрымалі карысныя заўвагі і прапановы.

Арганізатары нагадваюць пра важнасць конкурса для нашай краіны і настройваюць на сур’ёзную, адказную працу кожнага, хто адчуў у сабе моц яе здзейсніць, жадаюць канкурсантам цярпення і ўпартасці, патрабавальнасці да сябе і ўважлівасці да крыніц, невычэрпнага натхнення і веры ў поспех.

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.